Крыштаф Пётр Вайніловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыштаф Пётр Вайніловіч
Сыракомля
Сыракомля
падчашы мазырскі[d]
стольнік мазырскі[d]

Нараджэнне 1649
Смерць не раней за 1688
Род Вайніловічы
Бацька Людвік Казімір Вайніловіч
Маці Ганна з Тэльшаўскіх[d]
Жонка Людвіка з Расудоўскіх[d]
Дзеці Францішак Казімір Вайніловіч

Крыштаф Пётр Вайніловіч (нар. 1649 — пасля 1688) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Нарадзіўся ў сям’і Людвіка Казіміра Вайніловіча, падчашага мсціслаўскага і стольніка мазырскага, і Ганны з Тэльшаўскіх.

Хрышчаны 8 красавіка 1649 г. Падчашы мазырскі (1670), служыў у князя Міхала Казіміра Радзівіла у 1671—1674 гадах, пазней стольнік мазырскі (?). Спадчыннік маёнткаў Савічы, Пузаў, Клюкавічы, з якіх прадаў сваю частку Клюкавічаў Себасцяну Вайніловічу.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Людвікай з Расудоўскіх герба «Рох ІІІ».

Меў сыноў:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]