Кінатэатры Брэста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кінатэатр «Беларусь»

Кінатэатры ў Брэсце існуюць з 1909 года. На 2022 год у Брэсце працуюць 2 кінатэатры, абодва падкантрольныя дзяржаўнай структуры КУП «Брэстаблкінавідэапракат»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць
кінатэатраў
у розныя гады:

1911 3
1933 4
1986 7
2011 3
2021 2

Паводле выдання «Ад Бярэсця да Брэста: з стагоддзя ў стагоддзе» В. Мароза, В. Яжэлава, першы кінатэатр у Брэсце з'явіўся ў 1909 годзе[2]. Па ўспамінах штабс-капітана Дагадзіна, які служыў у Брэсцкай крэпасці, у 1911 годзе ў Брэсце на Шасэйнай вуліцы (цяпер - праспект Машэрава) «дзейнічалі два кінематографа, ды ў крэпасці яшчэ адзін, то пры звычайнай змене карцін праз тры дні пры жаданні можна было глядзець кожны дзень новую карціну»[3]. З высокай ступенню верагоднасці гэта былі «Ілюзіён», які размяшчаўся ў доме Кобрынца, і «Фантазія» - у доме Бірштэйна[2].

У 1913 годзе ў доме А. Сарвера па зав. Паштоваму (цяпер – вул. Свярдлова) працаваў кінатэатр «Лотас».

Кінатэатр «Адрыя» (па некаторых дадзеных першапачаткова называўся «Кааліцыя») пачаў працаваць у 1919 годзе ў будынку былой жаночай гімназіі на вуліцы Дамброўскай (цяпер – вул. Савецкая). Падчас Другой сусветнай вайны ў кінатэатры паказвалі фільмы для нямецкіх афіцэраў[3]. Таксама ў 1919 годзе працаваў кінатэатр на сучаснай Пушкінскай вуліцы, у якім паказвалі нямыя фільмы пад музычны акампанемент.

У 1925 годзе на базе кінатэатра чыгуначнікаў быў адкрыты школьны кінатэатр.

На 1933 год у Брэсце працавала 4 кінатэатры: «Адрыя», кінатэатр Сарвера (цяпер – вул. Свярдлова, 4), «Міраж» па вул. 3 Мая, 14 (сучасная вул. Пушкінская), «Світ» па вул. Уніі Любельскай, 21 (сучасная вул. Леніна).

З прыходам савецкай улады ўсе кінатэатры былі нацыяналізаваны і перайшлі ў распараджэнне абласнога кінатрэсту. У студзені [1940]] года кінатэатры былі перайменаваны: кінатэатр Сарвера стала кінатэатрам імя Горкага, «Адрыя» - «1 Мая», а «Міраж» - у «КІМ»[2].

Падчас Другой сусветнай вайны фільмы транслявалі ў Вялікай сінагозе (на гэтым месцы ў будучыні быў пабудаваны кінатэатр «Беларусь»)[4]. Пасля вайны кінатэатр працаваў да канца 1960-х гадоў.

У 1946-м адкрыўся дзіцячы спецыялізаваны кінатэатр «Змена».

У 1958 годзе ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая адкрыўся кінатэатр «Летні». У 1959 годзе на Пушкінскай вуліцы пабудаваны кінатэатр «Мір» па тыпавому праекту. У 1961 годзе ў парку імя 1 Мая адкрыўся дзіцячы кінатэатр «Зорка»[5].

У 1977 годзе пасля рэканструкцыі будынка адкрыўся кінатэатр «Беларусь» (вул. Савецкая, 62).

На 1 студзеня 1986 года ў Брэсце працавала 7 кінатэатраў: «1 Мая», «Беларусь», «Мір», «Змена», «Зорка», «Летні», «Юнацтва».

У 1990-я гады кінавідэацэнтр «1 Мая» адзіны ў гарадской сетцы работаў на самаакупнасці[3].

Узімку 2001 года завяршылася рэканструкцыя кінатэатра «Беларусь». У снежні 2010 года ў кінатэатры «Мір» была усталявана сістэма для паказу 3D-фільмаў.

У 2012 быў зачынены найстарэйшы кінатэатр Брэста «1 Мая»[3]. 15 чэрвеня 2012 года пасля рэканструкцыі адкрылася 3D-кіназала Палаца культуры прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275)[6]. На 2021 год кіназала не працуе.

18 мая 2013 года на тэрыторыі стаянкі гарадскога парку культуры і адпачынку адкрыўся першы ў Брэсце аўтакінатэатр «Рандэву». Ён быў разлічаны на 50 аўтамабіляў. Закрыты 1 мая 2017 года[7]

Спіс кінатэатраў Брэста[правіць | правіць зыходнік]

У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Брэста. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца:

  • Назва — назва кінатэатра;
  • Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
  • Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
  • Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
  • Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
  • Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
  • Спасылкі — крыніцы;

Існуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры

Назва Адкрыты Архітэктары Адрас Выява Нататкі Спасылкі
Беларусь 1977 Расціслаў Шылай вул. Савецкая, 62
3D-кінатэатр з трыма заламі на 1021 гледача. [8][9]
Мір 1959 вул. Пушкінская, 7 1-зальны 3D-кінатэатр на 378 гледачоў. [10][11]

Закрытыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва Адкрыты Закрыты Архітэктары Адрас Нататкі Спасылкі
1 мая 1919 2012 вул. Савецкая, 31 Шырокаэкранны кінатэатр з залай на 240 гледачоў. Да студзеня 1940 – «Адрыя» на 260 гледачоў. [5]
3D-кіназала ПК прафсаюзаў 2012 Н/Д вул. Маскоўская, 275 3D-кіназала на 160 гледачоў.
Аўтакінатэатр «Рандэву» 2013 2017 Стаянка гарадскога парку культуры і адпачынку Аўтакінатэатр на 50 аўтамабіляў з экранам 5 на 10 метраў. Гук трансляваўся на радыёчастаце 93,7 FM.
Зорка 1961 Н/Д Парк імя 1 Мая Шырокаэкранны дзіцячы кінатэатр з залай на 105 гледачоў. [5]
Змена 1946 1990-я вул. К. Маркса, 37 Кіназала на 130 гледачоў. [5]
Ілюзіён Н/Д Н/Д вул. Шасэйная
Кінатэатр Сарвера Н/Д Н/Д вул. Свярдлова, 4 Зала на 495 гледачоў. Раней – «Лотас». З 1940 – кінатэатр імя Горкага.
Летні 1958 Н/Д Парк імя 1 Мая Шырокаэкранны кінатэатр з залай на 470 гледачоў. [5]
Маяк 1964 Н/Д М. Пак вул. Сікорскага, 76 Кіназала на 392 гледача. Спецыялізаваўся на паказе кінафільмаў мінулых гадоў. Пазней – кінатэатр «Юнацтва». [5][12]
Міраж Н/Д 1944 вул. 3 Мая, 14 Зала на 181 гледача. З 1940 – «КІМ».
Світ Н/Д Н/Д вул. Уніі Любельскай, 21 Кіназала на 398 гледачоў.
Фантазія Н/Д Н/Д вул. Шосэйная
Школьны кінатэатр 1925 Н/Д Адкрыты на базе кінатэатра чыгуначнікаў.

Зноскі

  1. Кинотеатры Бреста: когда в городе началась эра кинематографа? (руск.). brestcity.com. Праверана 11 верасня 2021.
  2. а б в Кинотеатры довоенного Бреста (руск.). Реальный Брест. Праверана 11 верасня 2021.
  3. а б в г Прерываем связь времен?.. Старейший кинотеатр Беларуси «1 Мая» закрыли в Бресте (руск.)(недаступная спасылка). Брестский курьер. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  4. Чем жил Брест за месяц до победы 1945-го (руск.). Реальный Брест. Праверана 11 верасня 2021.
  5. а б в г д е Кинотеатры Бреста: когда в городе началась эра кинематографа (руск.). brestcity.com. Праверана 11 верасня 2021.
  6. Кино в Бресте. 3D-кинозал ДК профсоюзов (руск.). tomin.by. Праверана 11 верасня 2021.
  7. Кино в Бресте. Автокинотеатр «Рандеву» (руск.). tomin.by. Праверана 11 верасня 2021.
  8. «Беларусь» (руск.). Праверана 11 верасня 2021.
  9. Кино в Бресте. Кинотеатр «Беларусь» (руск.). tomin.by. Праверана 11 верасня 2021.
  10. «Мир» (руск.). Праверана 11 верасня 2021.
  11. Кино в Бресте. Кинотеатр «Мир» (руск.). tomin.by. Праверана 11 верасня 2021.
  12. История кинотеатров Бреста (руск.)(недаступная спасылка). brestintourist.com. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021. Праверана 11 верасня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]