Леанард Пятрашак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанард Пятрашак
Род дзейнасці акцёр
Дата нараджэння 6 лістапада 1936(1936-11-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 2023(2023-02-01) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Wanda Majerówna[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Golden Medal for Merit to Culture афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леанард Пятрашак (польск.: Leonard Józef Pietraszak; 6 лістапада 1936, Быдгашч, Куяўска-Паморскае ваяводства, Польшча — 1 лютага 2023, Варшава) — польскі акцёр тэатра і кіно. Здымаўся ў ролі банкіра Густава Крамера ў фільмах «Ва-банк» і «Ва-банк 2».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Леанард Пятрашак нарадзіўся ў 1936 годзе ў Быдгашчы, Польская Рэспубліка. Першую невялікую ролю ў кіно выканаў у 1957 годзе ў фільме «Сапраўдны канец вялікай вайны». 19 чэрвеня 1959 года ён дэбютаваў як акцёр у тэатры, а праз год скончыў акцёрскі факультэт Кінашколы ў Лодзі. Шырокую папулярнасць у Польшчы атрымаў пасля выканання галоўнай ролі ў тэлесерыяле «Чорныя хмары» 1973 года, а роля крымінальнага банкіра ў фільме «Ва-банк» зрабіла яго вядомым далёка за межамі краіны. З 1977 года іграў у тэатры «Атэнеум» (Варшава).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Узнагарода старшыні «Камітэта ў справы радыё і тэлебачанне» за сукупнасць тэлевізійнай творчасці (1979).
  • ганаровы знак «Заслужаны дзеяч культуры» (1988).
  • Афіцэрскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (2000).
  • Медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы (2010).

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.