Леанід Іванавіч Рудніцкі
(Пасля перасылкі з Леанід Рудніцкі)
Леанід Іванавіч Рудніцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1923 |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах |
Леанід Іванавіч Рудніцкі (псеўданім В. Бруевіч; 20 кастрычніка 1884, Орша — ?) — беларускі пісьменнік.
Меў гісторыка-філілагічную адукацыю. З 1910 года настаўнік у гімназіях. З 1920 выкладаў беларускую мову, літаратуру і беларусазнаўства ў Мінскім політэхнічным інстытуце, першай чыгуначнай школе, на агульнаадукацыйных курсах. Са снежня 1923 выкладаў беларускую мову ў БДУ. У Мінску жыў на рагу Набярэжнай і Чычэрынскай, д. 10/2, 1. Далейшы лёс невядомы.
Яго апавяданні з’яўляліся ў газетах «Звон», «Беларусь», «Вольны сцяг» (1919-21), «Чырвоны сейбіт» (1928).
Апавяданні звычайна невялікія, узнімаюць маральна-этычныя праблемы, паказваюць паводзіны людзей у цяжкіх сітуацыях. Антон Луцкевіч звярнуў на іх увагу.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія пісьменнікі: слоўнік. Том 6. 1994. Ст. 551.
- Научные работники СССР без Москвы и Ленинграда. — 1928. — VIII
- Антон Луцкевіч. Літаратурна-выдавецкая праца ў 1920 годзе
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Леанід Іванавіч Рудніцкі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»