Магілёўская губерня

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Магілёўская губерня
Могилевская губернія
Герб
Могилевская губ МВД Бенке.jpg
Краіна Расійская імперыя
Адміністрацыйны цэнтр Горад Магілёў
Герб Магілёўскай губерні 1880
Герб Магілёўскай губерні 1878

Магілёўская губерня (руск.: Могилёвская губерния) — губерня Расійскай імперыі. Створана ў 1772 г. пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Першапачаткова ў склад Магілёўскай губерні ўваходзілі правінцыі:

Карта Магілёўскага намесніцтва 1792 года

У 1777 г. Магілёўская губерня была падзеленая на 12 паветаў:

У 1778 г. губерня перайменавана ў Магілёўскае намесніцтва, якое ў 1796 г. скасавана, а паветы ўвайшлі ў склад Беларускай губерні; Бабінавіцкі, Клімавіцкі, Копыскі, Старабыхаўскі паветы скасаваныя. У 1802 г. Магілёўская губерня адноўленая ў складзе ранейшых 12 паветаў. У 1840 г. Бабінавіцкі павет скасаваны, у 1852 г. Беліцкі павет пераіменаваны ў Гомельскі, Старабыхаўскі - у Быхаўскі, у 1861 г. Копыскі - у Горацкі паветы.

У 1897 г. тэрыторыя губерні складала 42 134 версты2, насельніцтва 1708 тыс. чал.

Карта Магілёўскай губерні 1821 года

У верасні 1917 г. расійскі ўрад улучыў землі губерні ў склад Заходняй вобласці, у студзені 1919 г. далучыў да БССР, з лютага — да РСФСР. 11 ліпеня 1919 г. Магілёўская губерня была скасаваная, 9 яе паветаў увайшлі ў Гомельскую губерню, Мсціслаўскі павет перададзены Смаленскай, Сенненскі павет — Віцебскай губерні. У 1938 г. годзе з цэнтрам у Магілёве створана Магілёўская вобласць.

Губернатары[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі дваранства[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]