Леапольд Грэйпель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леапольд Грэйпель
Дата нараджэння каля 1810
Дата смерці не раней за 1847
Альма-матар

Леапольд Грэйпель (Грэйпаль; каля 1810 — пасля 1847) — архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1834 годзе Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. У 1830-я гады працаваў павятовым землямерам Полацка. У 18421843 гадах архітэктар Беларускай навучальнай акругі (Мінск).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны фасад, разрэзы і планы полацкага дваранскага і прыходскага вучылішча з кватэрамі наглядчыка і настаўнікаў.

Аўтар праектаў будынкаў дваранскага прыходскага вучылішча (1835) у Полацку, гімназіі (1839) і шляхетнага пансіёна (1842) у Мінску, перабудовы манастырскага корпуса бернардзінцаў (пасля закрыцця касцёла і кляштара) пад павятовую школу (18421847) у Віцебску, павятовай школы з домам для персаналу і школьнай 6ібліятэкай у Маладзечне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]