Лебедзь-клікун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лебедзь-клікун
Cygnus cygnus from zh.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cygnus cygnus (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява

  Месцы гнездзішчаў

  Міграцыі

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   174990
NCBI   219595
EOL   913229

Лебедзь-клікун (Cygnus cygnus) — птушка з сямейства качыных.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Лебедзь-клікун — буйная птушка. Даўжыня цела 145—170 см, размах крылаў 218—250 см; важыць ад 7 да 10 кг, часам больш. Самка крыху меншая за самца. Цела выцягнутае, даўжыня шыі прыкладна роўная даўжыні тулава. Ногі кароткія, аднесены назад. У апярэнні вялікая колькасць пуху. Дзюба цытрынава-жоўтая з чорным кончыкам. Апярэнне белае. Маладыя птушкі маюць дымчата-шэрае апярэнне з больш цёмнай галавой. Чыста белы колер апярэння клікун набывае толькі на трэці год жыцця. Самец і самка вонкава практычна не адрозніваюцца адзін ад аднаго. Шыю клікун трымае прама, не згінаючы яе ў форме літары «S», як лебедзь-шыпун. Лебедзь-клікун крыху драбнейшы за шыпуна.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Насяляе галоўным чынам неглыбокiя азёры i вялiкiя сажалкі, якiя маюць зараснiкi каля берагоў, а таксама марскiя затокi з участкамi трыснягу i мноствам мелiн; зiмуе ў прыбярэжнай зоне мораў, а таксама на кантынентальных вадаёмах.

Арэал цягнецца ад Iсландыi праз Скандынавiю i паўночны ўсход Еўропы, шырокiм поясам праз Азiю да Камчаткi i Сахалiна. Пералётны від, лакальна аселы (напр., у Iсландыi). Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, акрамя гэтага заходняя i цэнтральная Балтыка, паўднёвая Нарвегiя і Швецыя, Данія, Германія, Вялікабрытанія, Iсландыя, Паўднёвая Еўропа, Чорнае і Каспійскае моры, Паўднёвая, Цэнтральная, Усходняя Азiя і Малая Азія. На Беларусі рэдкі на гнездаванні від, зрэдку зімуе.

Лебедзь-клікун з'яўляецца нацыянальным сімвалам Фінляндыі.

Асаблівсці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ладзіць на завалах трыснягу або на меліне сярод чароту ці іншай прыбярэжнай расліннасці. Гэта плоская куча з трыснягу, моху, рагозу i да т.п. Высцiлка з сухой травы, моху, пер'я i пуху.

Яйкi (5-7) крыху падоўжаныя або блiзкiя да элiптычных, белыя або брудна-белыя з жаўтаватым адценнем. Памеры: 114,5 х 73,5 мм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]