Лебядзіны востраў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Панарама Лебядзінага вострава з Эйфелевай вежы

Лебядзіны востраў (фр.: Île aux Cygnes) — невялікі штучны востраў на Сене, размешчаны непадалёк ад Эйфелевай вежы паміж 16-й і 15-й акругамі Парыжа, хоць адміністрацыйна належыць апошняму.

Ён быў збудаваны ў 1825 годзе ў якасці дамбы, і цяпер служыць падмуркам для сумешчанага метрамоста Бір-Хакем. Даўжыня вострава складае 890 м, шырыня - 20 м. Сваю назву востраў атрымаў ад ранейшага Лебядзінага вострава, які ў 1773 годзе быў далучаны да Марсава поля.

На заходнім ускрайку вострава знаходзіцца паменшаная (вышынёй 11,5 м) копія Статуі Свабоды (46 м), падораная Парыжу ў 1889 годзе амерыканцамі, удзячнымі французам за сваю статую. Статуя звернутая ў кірунку нью-ёркскай статуі, і ў левай руцэ яна трымае таблічку з надпісам IV Juillet 1776 = XIV Juillet 1789, датамі, якія пазначаюць адпаведна Дзень незалежнасці ЗША і Дзень узяцця Бастыліі.

Па востраве праходзяць Лебядзіныя прысады (фр. l'Allée des Cygnes), апраўленыя 322 дрэвамі.