Лейдэнскі слоік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паралельнае з'яднанне чатырох слоікаў

Лейдэнскі слоік — першы электрычны кандэнсатар, вынайдзены галандскім навукоўцам Пітэрам ван Мушэнбрукам і яго вучнем Кюнеусам у 1745 ў Лейдэне. Паралельна і незалежна ад іх падобны апарат пад назвай «медыцынскі слоік» вынайшаў нямецкі навуковец Клейст.

Прылада[правіць | правіць зыходнік]

Па энцыклапедыі Ф. А. Бракгаўза і І. А. Эфрона, "гэты кандэнсатар мае форму слоіка, г. зн. цыліндру з больш-менш шырокім горлам ці ж проста цыліндру, звычайна шклянога. Слоік абклеены ўнутры і звонку ліставым волавам (вонкавая і ўнутраная абкладкі), прыкладна да 23 яе вышыні і прыкрыта драўляным вечкам. Слоік можа не мець ўнутранай абкладкі, але тады ў ім павінна быць вадкасць, напрыклад, вада; слоік можа не мець і знешняй абкладкі, але ў такім выпадку пры зараджаных трэба яго абхапіць далонямі рук; такі і быў слоік ў першапачатковым выглядзе, калі яго зладзіў (1745) галандскі фізік Мушэнбрук і калі ўпершыню адчуў ўдар ад разраду слоіка дейдэнскі грамадзянін Кюнеус. Скрозь вечка ў слоік быў уторкнуты металічны стрыжань. Лейдэнскі слоік дазваляў назапашваць і захоўваць параўнальна вялікія зарады, парадку мікракулона.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Вынаходства лейдэнскага слоіка стымулявала вывучэнне электрычнасці, у прыватнасці, хуткасці яго распаўсюджвання і электраправодных уласцівасцяў некаторых матэрыялаў. Высветлілася, што металы і вада (акрамя дыстыляванай) — лепшыя праваднікі. Дзякуючы лейдэнскаму слоіку ўдалося ўпершыню штучным шляхам атрымаць электрычную іскру. У сучасным свеце лейдэнскі слоік прымяняецца толькі для дэманстрацый, як кампанент электрафорнай машыны, у электратэхніцы ён выцесненая куды больш зручнымі і ёмістымі высакавольтнымі кандэнсатарамі закрытага тыпу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]