Луза (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луза
руск. Луза
У горадзе Луза
У горадзе Луза
Характарыстыка
Даўжыня 574 км
Басейн 18 300 км²
Расход вады 117 м³/с (за 99 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Апарынскі раён Кіраўскай вобласці
 • Каардынаты 59°43′29″ пн. ш. 48°30′14″ у. д.HGЯO
Вусце Юг
 • Каардынаты 60°34′11″ пн. ш. 46°27′04,30″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,25 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Юг → Паўночная Дзвіна → Белае мора

Краіна
Рэгіёны Кіраўская вобласць, Рэспубліка Комі, Валагодская вобласць
Код у ДВР 03020100212103000011696
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лу́за (руск.: Лу́за[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Кіраўскай, Валагодскай абласцях і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Юг (басейн Паўночнай Дзвіны).

Даўжыня ракі 574 км. Плошча вадазбору 18 300 км². Сярэдні расход вады за 99 км ад вусця складае 117[1] м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,25[2] м/км. Выток ракі знаходзіцца на тэрыторыі Апарынскага раёна Кіраўскай вобласці. Упадае ў раку Юг каля вёскі Гаўрына Вялікаусцюгскага раёна Валагодскай вобласці. Вадазбор раўнінны, моцна забалочаны і лясісты[2].

Прытокі Лузы: Чаромушка, Асінаўка, Шарлюг, Куваш, Вазюг, Тылай, Ула, Саракас, Пыр-Ёль, Гыркуль, Чэкша, Седка (Сетка), Соль, Керкаюг, Паруб, Уга, Лехта, Варжа, Валгіна, Учка, Лала, Залеская Лала, Княжа, Лунданка, Вялікі Кендус, Палдуй, Недума, Пырза, Шалаеўка, Чыгра, Юрэц і інш.[3]

На рацэ горад Луза, пасёлак Лальск, дзве гідраэлектрастанцыі. Суднаходная на адлегласці 410[3] км ад вусця.

Зноскі

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 259. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б Луза // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. а б Река Луза // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 259. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]