Лукаш Грынькавіч Валовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лукаш Грынькавіч Валовіч
ключнік гарадзенскі[d]
1524 — 1541

Смерць не пазней за 24 лістапада 1552
Род Валовічы
Бацька Грынька Ходкавіч Валовіч[1]
Маці НН[d][1]
Жонка Алена з Міцутаў[d][2]
Дзеці Андрэй Лукашавіч Валовіч[d][3]

Лукаш Грынькавіч Валовіч (? — да 24 лістапада 1552[4]) — вялікалітоўскі шляхціч. Ключнік гарадзенскі (1524—1541)[4].

Паходзіў з роду Валовічаў герба «Багорыя», сын гарадзенскага гараднічага Грынькі Ходкавіча Валовіча і яго першай невядомай з імя жонкі[5].

У 1514 годзе згадваецца як гаспадарскі дваранін[4].

Быў жанаты з Аленай з Міцутаў, якая перад гэтым была замужам за Юрыем Катовічам[4]. Меў з ёй адзінага сына Андрэя[6] (?—1559), гаспадарскага двараніна і мернічага[7]. Андрэй памёр бяздзетным, на ім лінія нашчадкаў Лукаша Грынькавіча скончылася.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 32. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  2. Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 37. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  3. Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 38. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  4. а б в г Валовічы 2014, с. 37.
  5. Валовічы 2014, с. 32.
  6. Валовічы 2014, с. 38.
  7. Валовічы 2014, с. 65—66.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]