Нарвегія
|
|||||
| Дэвіз: «Alt for Norge (бел.: Усё для Нарвегіі)» |
|||||
| Гімн: «Ja, vi elsker dette landet (Так, мы любім гэты край)» |
|||||
| Дата незалежнасці | 7 чэрвеня 1905 (абвешчана) 26 кастрычніка 1905 (прызнана) (ад Швецыі) |
||||
| Афіцыйныя мовы | нарвежская (букмал і нюнарск) на мясцовым узроўні — саамская[1] |
||||
| Сталіца | Осла | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Берген, Ставангер, Тронхейм | ||||
| Форма праўлення | Канстытуцыйная манархія | ||||
| Кароль Прэм'ер-міністр |
Харальд V (Harald V) Енс Столтэнберг (Jens Stoltenberg) |
||||
| Дзярж. рэлігія | Лютэранства | ||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
67-я ў свеце 385 186[2] км² 5 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць |
4 957 800 чал. (117-я) 13[2] чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$335,3 млрд. (25-ы) $59 600 |
||||
| ІРЧП (2010) | ▬ 0,938[3] (вельмі высокі) (1-ы) | ||||
| Этнахаронім | нарвежац, нарвежка, нарвежцы | ||||
| Валюта | Нарвежская крона | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .no | ||||
| Тэлефонны код | +47 | ||||
| Часавы пояс | +1 (улетку +2) | ||||
НАРВЕ́ГІЯ, краіна ў Паўночнай Еўропе. Знаходзіцца на Скандынаўскім паўвостраве і прылеглых астравах, мае выхад да Атлантычнага акіяна. Мяжуе з Швецыяй, Фінляндыяй і Расіяй.
Змест |
[правіць] Прырода
Нарвегія займае заходнюю, горную частку Скандынаўскага паўвострава. Гэты буйны масіў складзены пераважна гранітамі і гнейсамі характарызуецца перасечаным рэльефам. Паўвостраў асіметрычна падняты да захаду, у выніку заходнія, нарвежскія, схілы вельмі стромкія і кароткія.
На поўдні ў межах Нарвегіі размешчана шырокае нагор'е. Да поўначы ад мяжы Нарвегіі і Фінляндыі вышэй 1200 м паднімаюцца ўсяго некалькі вяршыняў, але па кірунку да поўдня вышыні гор паступова павялічваюцца, дасягаючы максімальных адзнак 2469 м (гара Галхёпіген) у масіве Ютунхеймен. Іншыя ўзнятыя ўчасткі нагор'я толькі нешмат саступаюць па вышыні. Там нярэдка сустракаюца голыя скалы, пазбаўленыя глебава-расліннага покрыва. Вонкава паверхня шматлікіх гор больш нагадвае слабхвалістае плато, і такія ўчасткі носяць назву «віда».
Падчас вялікага ледавіковага перыяду ў гарах Нарвегіі было развіта злядненне, але сучасныя ледавікі невялікія. Самыя значныя з іх – у гарах Ютунхеймен і ў паўночнай частцы Нарвегіі. Звычайна снеговая лінія ў Нарвегіі знаходзіцца на вышынях 900–1500 м. Шматлікія асаблівасці рэльефу краіны сфармаваліся падчас ледавіковага перыяду. Верагодна, тады было некалькі мацерыковых злядненняў, і кожнае з іх спрыяла развіццю эрозіі, паглыбленню і выпросвтанню старажытных рачных далін і іх ператварэнню ў маляўнічыя, са стромкімі схіламі трогі U-падобнай формы, што глыбока праразаюць паверхню нагор'яў.
Пасля раставання мацерыковага ледавіка былі затопленыя нізоўі старажытных далін, дзе ўтварыліся фіёрды. Фіёрдавыя берагі дзівяць незвычайнай маляўнічасцю і маюць вельмі важнае гаспадарчае значэнне. Шматлікія фіёрды вельмі глыбокія. Напрыклад, Согне-фіёрд, размешчаны ў 72 км да поўначы ад Бергена, у ніжняй частцы дасягае глыбіні 1308 м. Ланцуг прыбярэжных выспаў – т.з. скергор абараняе фіёрды ад моцных заходніх вятроў, якія дзьмуць з Атлантычнага акіяна. Некаторыя выспы ўяўляюць сабой аголеныя скалы, аб якія разбіваецца прыбой, іншыя дасягаюць значных памераў.
Большасць нарвежцаў жывуць на берагах фіёрдаў. Найважнейшыя – Осла-фіёрд, Хардангер-фіёрд, Согне-фіёрд, Нур-фіёрд, Стур-фіёрд і Троннхеймс-фіёрд.
На ўсходзе Нарвегіі знаходзяцца самыя вялікія рэкі, уключаючы Глому даўжынёй 591 км. На захадзе краіны рэкі кароткія і хуткія. У паўднёвай Нарвегіі шмат маляўнічых азёр. Найбуйнае ў краіне возера М'ёса. У канцы 19 ст. было збудавана некалькі невялікіх каналаў, якія злучаюць возера з марскімі партамі на паўднёвым узбярэжжы, але ў цяперашні час яны выкарыстоўваюцца мала. Гідраэнергарэсурсы рэк і азёр Нарвегіі ўносяць істотны ўклад у яе эканамічны патэнцыял.
Нягледзячы на паўночнае становішча, Нарвегіі ўласцівы спрыяльны клімат з прахалодным летам і адносна мяккай (для адпаведных шырот) зімой – вынікам уздзеяння Гальфстрыму. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вар'іруе ад 3330 мм на захадзе, куды ў першую чаргу паступаюць вільготныя вятры, да 250 мм у некаторых адасобленых рачных далінах на ўсходзе краіны. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0 °С характэрная для паўднёвага і заходняга ўзбярэжжаў, тады як ва ўнутраных раёнах яна паніжаецца да –4 °С і меней. У ліпені сярэднія тэмпературы на ўзбярэжжа каля 14 °С, а ва ўнутраных раёнах – каля 16 °С.
Урадлівыя глебы пакрываюць усяго каля 4 % усёй тэрыторыі Нарвегіі і сканцэнтраваны пераважна ў наваколлях Осла і Тронхейма.
Паколькі бoльшую частку краіны займаюць горы, плато і ледавікі, магчымасці для росту і развіцця раслін абмежаваныя. Вылучаюць пяць геабатанічных раёнаў: бязлесны прыбярэжны з лугамі і хмызнякамі, на ўсход ад яго лісцёвыя лясы, далей у глыб краіны і да поўначы – хваёвыя лясы, вышэй і яшчэ далей на поўнач пояс карлікавых бяроз, верб і шматгадовай травы; нарэшце, на самых вялікіх вышынях – пояс травы, імхаў і лішайнікаў. Хваёвыя лясы – адзін з найважных прыродных рэсурсаў Нарвегіі, яны даюць разнастайную экспартную прадукцыю.
У арктычным раёне звычайна сустракаюцца паўночны алень, лемінг, пясец і гага. У лясах да самога поўдні краіны водзяцца гарнастай, заяц, лось, лісіца, вавёрка і, у невялікай колькасці, воўк і буры мядзведзь. Высакародны алень распаўсюджаны ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа.
[правіць] Рэкі Нарвегіі
[правіць] Азёры Нарвегіі
- Возера Кродэрэн
- Возера Банак
- Возера Брэймсватн
- Возера Бюгдзін
- Возера Бюглансфіёрд
- Возера Клістэрватн
- Возера Лангватн
- Возера Ломіватн
- Возера Мёсватн
- Возера Недрэватн
- Возера Рансфіёрдэн
- Возера Руген
- Возера Скугсфіёрдватнет
- Возера Сперылен
- Возера Тутак
- Возера Хелін
- Возера Хорніндальсватнет
- Возера Цюрыфіёрд
[правіць] Насельніцтва
Нарвегія — даволі аднародная паводле складу насельніцтва краіна. Пераважную большасць складаюць нарвежцы, на поўначы жывуць лапландцы, паступова павялічваецца доля мігрантаў з іншых краін.
Традыцыйныя заняткі насельніцтва — рыбалоўства ў фіёрдах, земляробства, жывёлагадоўля і лясная гаспадарка ў асобных месцах па берагах фіёрдаў і ў горах.
У в. Флекэ (камуна Ф'ялэр, фюльке Сагн-ог-Фьюране) дзейнічае Паўночны каледж міжнароднай супольнасці.
[правіць] Спіс гарадоў Нарвегіі
[правіць] Музыка
[правіць] Вядомыя асобы
Зноскі
- ↑ Statistisk sentralbyrå
- ↑ 2,0 2,1 Statistics Norway. Area
- ↑ Human Development Index and its components
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нарвегія- Norway.no — Афіцыйны партал
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Паўночны Савет | |
|---|---|
| Члены | |
| Кандыдаты ў члены | |
