Любоў Паўлаўна Коўшыкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любоў Паўлаўна Коўшыкава
руск.: Любовь Павловна Ковшикова
Дата нараджэння 13 ліпеня 1926(1926-07-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2010(2010-11-19) (84 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук (1980)
Навуковае званне
Альма-матар

Любоў Паўлаўна Коўшыкава (руск.: Любовь Павловна Ковшикова; 13 ліпеня 1926 — 19 лістапада 2010[1]) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1980), прафесар (1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Чолсма Галіцкага павета Кастрамской губерні РСФСР (сучасны Галіцкі раён Кастрамской вобласці Расіі). У 1945 годзе скончыла Ленінградскі ветэрынарны інстытут і засталася ў аспірантуры на кафедры анатоміі[1]. З 1954 года працавала ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце (сучасная Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) асістэнтам кафедры анатоміі, з 1961 года — дацэнт. У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Иннервация и кровоснабжение слюнных желез свиней»[1]. Са снежня 1977 па чэрвень 1993 займала пасаду загадчыка кафедры, у 1993—2006 гадах — прафесара[1].

Пасля выхаду на пенсію жыла ў горадзе Галіч Кастрамской вобласці. Памерла 19 лістапада 2010 года[1]. Пахавана на радзіме, у вёсцы Чолсма[1] Галіцкага раёна.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць Л. П. Коўшыкавай звязаная з вывучэннем марфалогіі нервовай сістэмы і сасудаў органаў стрававання сельскагаспадарчых жывёл і пушных звяроў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]