Людвіг Фларыянавіч Адамовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвіг Фларыянавіч Адамовіч
Дата нараджэння 27 красавіка (9 мая) 1823
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая (4 чэрвеня) 1887 (64 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера ваенная медыцына
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар

Людвіг Фларыянавіч Адамовіч (руск.: Людвиг Флорианович Адамович; 27 красавіка (9 мая) 1823, Ігуменскі павет, Мінская губерня23 мая (4 чэрвеня) 1887) — вучоны-медык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Ігуменскага павета. Пасля заканчэння ў 1849 годзе Санкт-Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі служыў да 1861 года ў Севастопальскім ваенным шпіталі, потым у Мінгрэльскім егерскім палку і розных ваенных шпіталях. У 1863 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны за дысертацыю «Пра слупняк, асабліва траўматычны»[1].

Зноскі

  1. Адамовіч Людвіг Фларыянавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адамовіч Людвіг Фларыянавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.