Лідзія Валянцінаўна Салаўёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідзія Валянцінаўна Салаўёва
укр.: Лідія Валентинівна Соловйова
Род дзейнасці пауэрліфтэр
Дата нараджэння 21 студзеня 1978(1978-01-21) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі» ІІ ступені ордэн «За заслугі» ІІІ ступені Order of Princess Olga, 1st class Ордэн княгіні Вольгі II ступені Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Merited master of sports of the Ukraine
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лідзія Валянцінаўна Салаўёва (укр.: Лідія Валентинівна Соловйова, нар. 21 студзеня 1978 г.) — украінская спартсменка (паўэрліфтынг), заслужаны майстар спорту Украіны. Паралімпійская чэмпіёнка 2004, 2008 і 2016 гадоў, сярэбраны прызёр 2000 года, бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Лідзіі Салаўёвай ад нараджэння праблемы з апорна-рухальным апаратам. Яна нарадзілася хворай на нанізм, маці кінула дачку ў радзільным доме і дзяўчынка выхоўвалася ў інтэрнаце.

Талент Лідзіі Салаўёвай заўважыў прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Украіны Валерый Сушкевіч. У 1990-х гадах Дом інвалідаў у Днепрапятроўску, дзе жыла і вучылася Лідзія Салаўёва, наведаў Валерый Міхайлавіч Сушкевіч. Пасля размовы з ім дзяўчына вырашыла заняцца спортам. Яна паступіла ў Луганскі тэхнікум вучыцца на швачку-матарыстку, дзе трэнер па цяжкай атлетыцы заўважыў і развіў яе патэнцыял.

Займаецца паўэрліфтынгам у Днепрапятроўскім абласным цэнтры «Інваспорт».

10 верасня 2016 года на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) Лідзія Салаўёва атрымала свой трэці залаты медаль Палалімпіяд на спаборніцтвах па паўэрліфтынгу, устанавіўшы новы сусветны рэкорд — 107 кг.

Дзякуючы паспяховым выступленням, Лідзія Салаўёва стала папулярнай у Дняпры. Пасля навін пра яе ў прэсе і на тэлебачанні, яе знайшла маці і зараз яны жывуць разам.

Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэбраны прызёр XIV летніх Паралімпійскіх гульняў 2000 года (Сідней).
  • Чэмпіёнка XII летніх Паралімпійскіх гульняў 2004 года (Афіны).
  • Чэмпіёнка і рэкардсменка XIII летніх Паралімпійскіх гульняў 2008 года (Пекін).
  • Бронзавы прызёр XIV летніх Паралімпійскіх гульняў 2012 года (Лондан).
  • Сярэбраны прызёр у вазе да 50 кг на Чэмпіянаце свету 2014 года.
  • Чэмпіёнка ў вазе да 50 кг Кубку свету 2015 года.
  • Чэмпіёнка Еўропы 2015 года.
  • Сярэбраны прызёр у асабістым першынстве Кубку свету 2016 года.
  • Чэмпіёнка і рэкардсменка XV летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 года (Рыа-дэ-Жанейра).