Лілі Марынава Лашкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лілі Марынава Лашкава
Дата нараджэння 7 верасня 1943(1943-09-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 2013(2013-06-14) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнаўца, перакладчыца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Лілі Марынава Ла́шкава (балг.: Лили Лашкова; нар. 7 верасня 1943, Сафія, Балгарыя - 14 чэрвеня 2013, Сафія, Балгарыя) — балгарскі мовазнавец і перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (1972). Скончыла ў 1966 годзе Сафійскі ўніверсітэт, дзе працуе на кафедры славянскага мовазнаўства.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельніца беларуска-балгарскіх навуковых сімпозіумаў па параўнальным мовазнаўстве ў Мінску (1976, 1982, 1987), Сафіі (1979). Аўтар даследаванняў «Пра некаторыя функцыянальныя адпаведнасці балгарскага азначальнага члена ў беларускай мове» (1976; разам з Л. Куевай-Шверчак), «Да тыпалогіі складаных прыметнікаў у беларускай і балгарскай мовах» (1983) і інш.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На балгарскую мову пераклала аповесці «Дрыгва» Я. Коласа, «Найдорф» І. Пташнікава, «Запіскі Занядбаўшы» Б. Саначкі, «Раданіце» А. Кудраўца, асобныя апавяданні Я. Коласа, Л. Гаўрылюка, М. Гіля, Г. Далідовіча, Кудраўца, Пташнікава для анталогіі «Пад пошум дубоў» (1981).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]