Балгарыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Република България
Балгарыя |
||
| герб | сцяг | |
|---|---|---|
|
дэвіз: Съединението прави силата |
||
| геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
| дата ўтварэння | ||
| дзяржаўная мова: | Балгарская | |
| сталіца: | Сафія | |
| прадстаўнік дзяржавы: | Георгі Парванаў (прэзiдэнт) | |
| кіраўнік дзяржавы: | Сяргей Станішаў (Прэм'ер-міністр) | |
| плошча: | 111 001,9 км² | |
| насельніцтва: | 7 761 000 2005 | |
| шчыльнасць насельніцтва: | 67 жых./км² | |
| грашовая адзінка: | Леў | |
| часавы пояс: | EET | |
| гімн: | Мила Родино | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | ||
| дамен у Інтэрнеце: | .bg | |
| міжнародны тэлефонны код: | +359 | |
| карта | ||
Рэспубліка Балгарыя, Балгарыя (балг.: Република България) - дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, на Балканскім паўвостраве.
З усходу абмываецца Чорным морам. Мяжуе з Сербіяй і Македоніяй на захадзе, з Турцыяй і Грэцыяй на поўдні, з Румыніяй на поўначы.
Парламенцкая рэспубліка.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Балгарская дзяржава, так званае Першае Балгарскае царства, паўстала ў 681 (з 1018 па 1186 — пад уладай Візантыі).
Другое Балгарскае царства існавала з 1187 па 1396 год.
У канцы XIV стагоддзя Балгарыя была заваяваная Асманскай імперыяй. Вызваленая пасля паразы Турцыі ў вайне з Расіяй 1877—1878.
З 1879 — княства на чале з нямецкім прынцам Аляксандрам, якога змяніў Фердынанд, з 1908 — незалежнае царства.
У 1912—1913 удзельнічала ў Балканскіх войнах, у выніку якіх атрымала тэрыторыі ў Македоніі і Фракіі, што раней належалі Асманскай імперыі, і выхад да Эгейскага мора.
У Першай сусветнай вайне выступіла на баку Германіі. Пацярпеўшы паразу, пазбавілася значнай часткі сваёй тэрыторыі і выхаду да Эгейскага мора.
Пасля перавароту 1923 году да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад.
У сакавіку 1941 году ўлучаная ў Берлінскі пакт 1940, на яе тэрыторыю былі ўведзеныя нямецкія войскі. Балгарыя атрымала часткі тэрыторый Югаславіі і Грэцыі. У верасні 1944 урад цара Барыса III быў скінуты ў выніку ўварвання савецкай арміі; Балгарыя абвясціла вайну Германіі.
15 верасня 1946 абвешчаная Народная Рэспубліка Балгарыя, якая развівалася па сацыялістычным шляху.
У 1989 у Балгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы.
З 15 лістапада 1990 краіна называецца Рэспублікай Балгарыя.
З 1 студзеня 2007 года Балгарыя ўваходзіць у Еўрасаюз.
[правіць] Палітыка
Згодна з канстытуцыяй прынятай 12 ліпеня 1991 году Баўгарыя зьяўляецца рэспублікай, кіраўніком якой зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца разам зь віцэ-прэзыдэнтам, у прамых выбарах на пяцігадовы тэрмін. Кіраўніком ураду зьяўляецца прэм’ер-міністар, які назначаецца прэзыдэнтам.
Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Народным сходам (Народно събрание), які складаецца з 240 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.
[правіць] Адміністрайыйны падзел
З 1999 году Балгарыя дзеліцца на 28 абласцей (област), якія, сваімі межамі супадаюць з 28 акругамі, што існавалі да 1987 году. З 1987 да 1999 году краіна была падзеленая на дзесяць вялікіх абласцей.
Назва кожнай вобласці супадае з назвай яго сталіцы. Сафія з'яўляецца адначасова і сталіцай вобласці і асобным горадам.
Вобласці дзеляцца на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — раёны (община).
Спіс балгарскіх абласцей прадстаўлены ніжэй:
| Вобласць | Баўгарская назва | Колькасць насельніцтва (2005) | Прырост насельніцтва (тыс. чал.) (2004/2005) | Плошча (км²) | Шчыльнасць насельніцтва (/км²) |
|---|---|---|---|---|---|
| Благоеўградзкая вобласць | Благоевградска област | 335 000 | -0,8% | 6 478 | 52 |
| Бургаская вобласць | Бургаска област | 419 000 | -0,2% | 7 618 | 55 |
| Хаскаўская вобласць | Хасковска област | 268 000 | -0,7% | 4 033 | 67 |
| Дабрыцкая вобласць | Добричка област | 207 000 | -0,8% | 4 700 | 44 |
| Габраўская вобласць | Габровска област | 136 000 | -1,2% | 2 053 | 67 |
| Ямбальская вобласць | Ямболска област | 148 000 | -1,1% | 4 209 | 35 |
| Кюсцендыльская вобласць | Кюстендилска област | 154 000 | -1,2% | 3 027 | 51 |
| Кырджалійская вобласць | Кърджалийска област | 160 000 | -0,7% | 4 032 | 40 |
| Ловецкая вобласць | Ловешка област | 159 000 | -1,3% | 4 134 | 39 |
| Мантанская вобласць | Монтанска област | 167 000 | -2,0% | 3 595 | 47 |
| Пазарджыкская вобласць | Пазарджишка област | 300 000 | -1,0% | 4 393 | 68 |
| Пернікская вобласць | Пернишка област | 142 000 | -1,3% | 2 377 | 60 |
| Плевенская вобласць | Плевенска област | 305 000 | -1,5% | 4 216 | 74 |
| Плоўдзіўская вобласць | Пловдивска област | 708 000 | -0,2% | 5 973 | 118 |
| Разгацкая вобласць | Разградска област | 141 000 | -1,0% | 2 648 | 53 |
| Русенская вобласць | Русенска област | 257 000 | -0,7% | 2 616 | 99 |
| Сілістрынская вобласць | Силистренска област | 136 000 | -1,3% | 2 862 | 47 |
| Слівенская вобласць | Сливенска област | 211 000 | -1,0% | 3 646 | 47 |
| Смалянская вобласць | Смолянска област | 133 000 | -1,5% | 3 532 | 38 |
| Сафія | София−град | 1 232 000 | +1,0% | 1 349 | 913 |
| Сафійская вобласць | Софийска област | 262 000 | -1,1% | 7 277 | 36 |
| Старазагорская вобласць | Старозагорска област | 362 000 | -0,5% | 4 959 | 73 |
| Шуменская вобласць | Шуменска област | 200 000 | -0,6% | 3 365 | 59 |
| Тыргавішцкая вобласць | Търговищка област | 137 000 | -1,0% | 2 735 | 50 |
| Варнаўская вобласць | Варненска област | 458 000 | -0,1% | 3 819 | 120 |
| Вялікатырнаўская вобласць | Великотърновска област | 283 599 | -0,5% | 4 684 | 61 |
| Відзінская вобласць | Видинска област | 118 000 | -2,0% | 3 071 | 39 |
| Врачанская вобласць | Врачанска област | 209 000 | -1,7% | 4 098 | 52 |
[правіць] Геаграфія
Баўгарыя знаходзіцца ў Паўднёвай Еўропе на ўзбярэжжы Чорнага мора, ва ўсходняй частцы Балканскай паўвострава. З поўначы мяжуе з Румыніяй, на захадзе з Сербіяй і Македоніяй, а на поўдні з Грэцыяй і Турцыяй. Сталіцай краіны з'яўляецца Сафія (1,1 млн. чалавек), іншымі буйнымі гарадамі з'яўляюцца Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русе, Старая Загора, Плевен і Ўраца.
Агульная мяжа складае 1808 км, даўжыня ўзбярэжжа 379 км. Працягласць межаў з суседнімі краінамі складае: Румынія – 608 км, Грэцыя – 494 км, Сербія – 318 км, Турцыя – 240 км, Македонія – 148 км. Каля 60 % плошчы Балгарыі займаюць горы і ўзвышшы, сярэдняя вышыня паверхні краіны складае каля 470 м над узроўнем мора.
Уздоўж паўночнай мяжы краіны цягнецца Прыдунайская нізіна, якая займае ўсю поўнач Балгарыі. У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца асноўны горны масіў Балгарыі – Балканскія горы. У паўднёва-заходняй Балгарыі, на мяжы з Грэцыяй знаходзяцца горы Радопы, Рыла і Пірын, тут жа знаходзіцца самы высокі пункт Балканскага паўвострава гара Мусала (2925 м). Паўднёва-усходнюю частку Балгарыі займае Горнатракійская нізіна, а на поўдзень ад яе, на мяжы з Турцыяй, невысокія горы Сакар і Странджа. Самымі высокімі пунктамі Балгарыі з'яўляюцца Мусала (2825 м), Віхрэн (2915 м) і Ботэў (2376 м).
Клімат Балгарыі умераны, цёплы, кантынентальны, сухі, на ўзбярэжжы мора – субтрапічны, вільготны. У гарах існуе кліматычная пояснасць. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае ад -6°C у гарах, -3°C у цэнтральнай частцы краіны і да 2°C у паўднёвай частцы. У ліпені адпаведна ад 18°C, 23°C i 25°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў ад 450 мм на поўначы да 1200 мм у гарах.
[правіць] Эканоміка
Эканамічныя рэформы 1989 года знялі цэнтральнае планаванне балгарскай эканомікі, дазволілі існуючым прамысловым прадпрыемствам займацца эканамічнай дзейнасцю самастойна, шмат з іх былі прыватызаваны.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі краіны застаюцца пшаніца і кукуруза, а так сама сланечнік, тытунь, бавоўна, памідоры, агуркі і папрыка. Значную частку сельскай гаспадаркі Балгарыі займае вырошчванне вінаграду для вытворчасці віна, а так сама садавінных дрэваў (яблыкаў, сліваў і г.д.). Балгарыя з'яўляецца асноўным экспарторам ружавага алею. Жывёлагадоўля заснавана на гадаванні авечак, кароваў і свінняў. Увогуле жывёлагадоўля, разам з лесанарыхтоўкамі займаюць усё большае значэнне ў сельскай гаспадарцы Балгарыі. Акрамя гэтага развіццё атрымала і рыбалоўства. Акрамя актыўнай рыбнай лоўлі у Чорным моры, балгарскі рыбны флот павялічвае сваю актыўнасць ў Атлантычным акіяне і Міжземным моры.
Горная прамысловасць краіны канцэнтруецца ў асноўным вакол здабычы медзі і жалезнай руды, але акрамя гэтага існуюць невялікія радовішчы каменнага вугалю, нафты і прыроднага газу. Гідаэлектрастанцыі забяспечваюць каля 10% энергетычных запатрабаванняў Балгарыі, 60% электрычнасці атрымліваецца ад цеплавых электрастанцыяў, астатняя частка электрычнасці атрымліваецца на АЭС.
Значную ролю ў прамысловасці Балгарыі грае вытворчасць сталі, медзі, цынку, волава, а так сама машынаў і абсталявання, хімікаліяў і прадукцыі харчовай галіны прамысловасці. Важнае месца займае і турызм, асабліва на ўзбярэжжы Чорнага мора.
Краіна мае добра развітую дарожную сетку, акрамя гэтага актыўна выкарыстоўваецца марскі і паветраны транспарт. Галоўнымі марскімі портамі з'яўляюцца Варна і Бургас.
[правіць] Дэмаграфія
У канцы 2007 года, згодна са звесткамі Нацыянальнага Статыстычнага Інстытута Балгарыі колькасць насельніцтва склала 7 640 240 чалавек, у тым ліку 3 699 690 мужчынаў (48,4%) і 3 940 550 жанчынаў (51,6%). У 2006 годзе гарадзкое насельніцтва склада 5 403,2 тыс чалавек ці 70,7% агульнай колькасць насельніцтва, сельскае – 2 237 тыс. чалавек (29,3%). З 1990 года колькасць насельніцтва Балгарыі скарацілася прыкладна на 1 млн. чалавек як у выніку натуральнага скарачэння (з 1990 г. смяротнасьць перавышае нараджальнасць), так і у выніку міграцыі за межы краіны. Сярэдні узрост насельніцтва ў 2006 годзе склаў 41,4 года, павялічыўшыся ў параўнанні з 2000 годам на 1,5 года.
На балгарскай мове размаўляе 84,5% насельніцтва, на турэцкай – 9,6%, на цыганскай – 4,1%.
Праваслаўнымі хрысціянамі зьяўляюцца 82,6% насельніцтва, мусульманамі – 12,2%, каталікамі – 0,6%, пратэстантамі – 0,5%.
[правіць] Вонкавыя спасылкі
- Bulgarian Photo Album
- Essential History of Bulgaria in Seven Pages
- Antarctic Place-names Commission of Bulgaria
- Панорамная галерея Балгарыя
- Балгарыя на беларускім Партале падарожжаў