Лінія электраперадачы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Апоры ліній электраперадачы

Лінія электраперадачы (ЛЭП) — частка электрычнай сеткі, прызначаная для перадачы электраэнергіі на вялікія адлегласці.

Вылучаюць паветраныя (ПЛ) i кабельныя (КЛ) лiнii электраперадачы.

Пры перадачы на вялікія адлегласці назіраюцца страты электраэнергіі, якія залежаць ад сілы току. Чым большы ток, тым большыя страты. Для паніжэння страт напружанне шматразова павялічваюць, такім чынам памяншаючы сілу току. З ростам напружання пачынаюць адбывацца рознага роду разрадныя з'явы.

Па ЛЭП таксама перадаюць інфармацыю пры дапамозе высокачастотных сігналаў. У СНД выкарыстоўваецца парадку 60 тысяч ВЧ-каналаў па ЛЭП і ВАЛС. Выкарыстоўваюцца яны для дыспетчарскага кіравання, перадачы тэлеметрычных дадзеных, сігналаў рэлейнай абароны і супрацьаварыйнай аўтаматыкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адна з першых ліній электраперадачы напружаннем 1,5—2 кВ працягласцю 57 км была пабудавана ў 1882 годзе паміж гарадамі Місбах і Мюнхен французскім вучоным Марселем Дэпрэ(руск.) бел.. Напружанне ЛЭП складала 1,5—2 кВ пастаяннага току.
У 1891 годзе ўпершыню была здзейснена перадача электрычнай энергіі трохфазным пераменным токам на адлегласць 170 (175[1])км па ЛЭП Лауфэн—Франкфурт, пабудаванай М. В. Даліво-Дабравольскім(руск.) бел.. ЛЭП працавала пры напружанні 15 кВ (8,5 кВ[1]), магутнасць складала 230 кВА (220 кВт[1]) пры ККДз 75 %.

Будова[правіць | правіць зыходнік]

Лініі электраперадачы 110 кВ
Жалезабетонная апора ЛЭП 220/380 В з фарфоравымі лінейнымі ізалятарамі

Будова паветраных ліній электраперадачы можа мець розныя формы ў залежнасці ад тыпу лініі. Каркасам можа служыць просты драўляны слуп, які мае адну або больш папярочак для падтрымання провада. Высакавольтныя лініі электраперадач звычайна выконваюцца наступным чынам:

ЛЭП ў кабельным выкананні (КЛ) часцей за ўсё ўжываецца ў населеных пунктах і пры неабходнасці перасячэння такіх перашкод, як чыгуначныя пуці або аўтадарога. Высакавольтныя КЛ пракладваюцца на глыбіні больш за 0,7 м і складаюцца з аднафазных ізаляваных кабеляў пры напрузе звыш 35 кВ і трохфазных — пры больш нізкіх напружаннях.

Асноўныя элементы ПЛ[правіць | правіць зыходнік]

  • Траса — палаженне восі ПЛ на зямной паверхні.
  • Пікеты (ПК) — адрэзкі, на якія разбіта траса. Даўжыня ПК залежыць ад намінальнага напружання ПЛ і тыпу мясцовасці.
  • Нулявы пікетны знак пазначае пачатак трасы.
  • Падмурак апоры — канструкцыя, на якую перадаецца нагрузка ад апоры, ізалятараў, правадоў і знешніх уздзеянняў.
  • Падстава падмурка — грунт ніжняй частцы катлавана, які ўспрымае нагрузку.
  • Пралёт (даўжыня пралёта) — адлегласць паміж цэнтрамі двух апор, на якіх падвешаны правада. Адрозніваюць прамежкавы пралёт (паміж двума суседнімі прамежкавымі апорамі) і анкерны пралёт (паміж анкернымі апорамі). Пераходны пралёт — пралёт, які перасякае якое-небудзь збудаванне або натуральную перашкоду.
  • Вугал паварота лініі — вугал α паміж напрамкамі трасы ПЛ ў сумежных пралётах (да і пасля павароту).
  • Страла правеса — вертыкальнае адлегласць паміж ніжэйшай кропкай провада ў пралёце і прамой, якая злучае кропкі яго мацавання на апорах.
  • Габарыт провада — вертыкальная адлегласць ад провада ў пралёце да інжынерных збудаванняў, паверхні зямлі або вады, якія перасякае траса.
  • Шлейф (пятля) - адрэзак провада, які злучае на анкернай апоры нацягнутыя правады суседніх анкерных пралётаў.

Асноўныя элементы КЛ[правіць | правіць зыходнік]

  • Кабельны тунэль — закрытае прахадное збудаванне (калідор) з размешчанымі ў ім апорнымі канструкцыямі, на якіх мацуюцца элекрычныя кабелі.
  • Кабельны канал — непрахадное збудаванне, закрытае і часткова або цалкам заглыбленае ў грунт, падлогу, перакрыцце і таму падобнае.
  • Кабельная шахта — вертыкальнае праходнае ці непраходнае кабельнае збудаванне, па якім праходзяць элекрычныя кабелі.
  • Кабельны паверх — частка будынка, абмежаваная падлогай і перакрыццем або пакрыццём.
  • Кабельны блок — кабельнае збудаванне з трубамі (каналамі) для пракладкі ў іх кабеляў.
  • Кабельная камера — падземнае кабельнае збудаванне, прызначанае для кладкі кабельных муфт або для працяжкі кабеляў ў блокі. Камера, якая мае люк для ўваходу ў яе, называецца кабельным калодзежам.
  • Кабельная эстакада — надземнае або наземнае адкрытае гарызантальнае ці нахільнае кабельнае збудаванне.
  • Кабельная галерэя — надземнае або наземнае закрытае прахадное гарызантальнае ці нахільнае кабельнае збудаванне.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Кожная лінія электраперадач фактычна з'яўляецца металічным правадніком з размеркаванымі параметрамі, а менавіта:

Змест фізічных параметраў

  • Актыўнае супраціўленне — параметр апісвае супраціў металічнага правадыра, з якога выканана лінія.
  • Рэактыўнае супраціўленне — велічыня, якая ўзнікае пад дзеяннем ЭРС самаіндукцыі і ЭРС узаемаіндукцыі, што процідзейнічае самаіндукцыі. Залежыць у значнай ступені ад размяшчэння фаз (прама прапарцыйна) і радыусу правадоў (зваротна прапарцыйна). Таксама залежыць ад матэрыялу, які ўжываецца.
  • Актыўная праводнасць — велічыня, якая абумоўлена стратамі актыўнай энергіі з-за недасканаласці ізаляцыі, а таксама стратамі на каронны разрад. Фактычна можа не ўлічвацца пры вільготнасці ў сетках да 110 кВ і пры любых умовах для сетак напругай менш за 35 кВ праз нязначную велічыню.
  • Ёмістная праводнасць — велічыня, якая ўзнікае як ёмістасць паміж фазамі ды фазай і зямлёй.

Усе гэтыя параметры, улічваючы стандартызацыю матэрыялаў (алюміній або медзь), перасячэнняў правадоў і апор, могуць быць знойдзены ў табліцах, дзе яны ўжо разлічаны на пэўную даўжыню, як правіла, на 1 або 100 км [2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Доливо-Добровольский Михаил Осипович (руск.) 
  2. Напрыклад у «Даведніку па праектаванню электраэнергетычных сістэм»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons