Шахта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Здабыча каменнай солі

Шахта (ням.: Schacht) — прамысловае прадпрыемства, якое ажыццяўляе здабычу пластовых карысных выкапняў падземным спосабам і адгрузку іх спажыўцу або на горна-абагачальную фабрыку. Традыцыйна шахтай называецца прадпрыемства па падземнай здабычы каменнага вугалю ці гаручых сланцаў.

Шахта ўключае наземныя будынкі: копры, надшахтныя будынкі, галоўныя вентылятарныя ўстаноўкі, драбільна-сартавальныя фабрыкі, склады і сукупнасць падземных горных выпрацовак, прызначаных для распрацоўкі радовішча ў межах шахтнага поля.

Шахта — Механізаваная і аўтаматызаванае прадпрыемства, абсталяванае прадукцыйнымі машынамі і механізмамі для здабычы і транспарціроўкі карыснага выкапня, правядзення горных выпрацовак, водаадліву і вентыляцыі. Тэрмін службы шахт, што адпрацоўваюць магутныя радовішчы, дасягае 50-70 гадоў і больш.

Глыбіня асобных шахтаў па здабычы золата і алмазаў дасягае 4 кіламетраў.