Літоўскі пасольскі двор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Літоўскі пасольскі двор (Панскі польскі двор) існаваў у XVIXVII стст. Першы вядомы пасольскі двор Вялікага Княства Літоўскага размяшчаўся на Успенскім яры[ru], паміж вул. Нікіцінскай[ru] і Цвярской. У 1520-я гг. тут пабудаваны двор для імператарскіх паслоў, у 1530-я г. ён адведзены для паслоў Вялікага Княства Літоўскага, з таго часу называўся Літоўскім[1].

У 1560-я гг. пераведзены на Пакроўку каля Паганага стаўка (цяпер Чыстыя Пруды). Паводле здагадкі Р. Э. Рахматуліна, падклет XVI стагоддзя, на якім пабудаваны дом Далгарукавых у Калпачным завулку[ru], мог быць часткай літоўскага пасольскага двара 1560 года. Уваход у гэты падклет арыентаваны на поўдзень, туды дзе раней знаходзіўся царскі Старасадскі палац[2].

Не пазней 1601 размяшчаўся на вул. Ільінка ў Кітай-горадзе, тут пабудаваны мураваны 3-павярховы будынак з галерэяй і вялікай агароджанай тэрыторыяй. Ліквідаваны ў сярэдзіне XVII ст. паводле ўказа цара Міхаіла Фёдаравіча[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]