Галерэя
Галерэ́я (фр.: galerie, ад іт. galleria) — выцягнутае ў даўжыню крытае памяшканне ці пераход паміж часткамі будынка ці суседнімі будынкамі. У галерэі звычайна адну з падоўжных сцен замяняюць калоны ці слупы, а часам яшчэ і балюстрада. Паходзіць з італьянскай мовы, дзе азначае царкоўны цвінтар.
Галерэі ў выглядзе палацавых зал з адной сцяной у выглядзе суцэльнага шэрагу вялікіх вокнаў з'явіліся напачатку XVI ст. і асабліва распаўсюдзіліся ў стылявую эпоху барока. Процілеглая вокнам глухая, як правіла, сцяна, выкарыстоўвалася для размяшчэння твораў жывапісу і скульптуры, што давала добрае натуральнае асвятленне.
Зручнасць размяшчэння экспазіцый у галерэях прывяла да таго, што галерэямі сталі зваць мастацкія музеі ці іх часткі наогул, без прывязкі да архітэктурных асаблівасцяў.
Сучасная архітэктура працягвае актыўна выкарыстоўваць галерэі.
Галерэяй таксама завуць верхні ярус глядзельнай залы (галёрка), у якой звычайна знаходзяцца самыя танныя месцы, што звязана з першапачатковым значэннем слова.
| Храмавая архітэктура | ||
|---|---|---|
| Хрысціянскія | Крыжова-купальны храм • Шатровы храм • Базіліка • Ратонда • Васьмярык на чацьверыку • Надбрамны храм • Жалезная царква • Зальны храм | |
| Нехрысціянскія | Пранг • Пагада • Сала • Ступа • Кумбум • Тахато • Мітрэўм • Німфеўм • Наіск | |
| План і аб'ёмы | Наас • Неф • Апсіда • Чацвярык • Васьмярык • Капэла • Хоры • Галерэя • Сяродкрыжжа • Прэзбітэрый | |
| Памяшканні | Прытвор • Прыдзел • Крыпта • Падклет • Карыльён • Віма • Амбон • Алтар • Трансэпт • Спавядальня • Эмпоры | |
| Апорныя канструкцыі | Слуп • Калона • Аркада • Гатычная архітэктура • Контрфорс • Аркбутан • Нервюра | |
| Скляпенні і перакрыцці | Арка • Скляпенне • Конха • Парус • Тромп • Барабан • Галоўка • Купал • Шацёр • Закамара • Какошнік • Неба | |
| Храмавыя збудаванні | Званіца • Карыльён • Кампаніла • Капэла • Прыдзел • Баптыстэрый • Ківор • Гульбішчы • Клуатр • Трапезная • Марцірыўм | |