Ліхтэнштэйнцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ліхтэнштэйнцы — народ агульнай колькасцю 34 тыс. чал. (2006), асноўнае насельніцтва Ліхтэнштэйна. Гавораць на нямецкай мове (алеманскі дыялект). Сярод вернікаў: каталікі, частка — пратэстанты. Продкі ліхтэнштэйнцаў — плямёны рэтаў і германцаў-алеманаў; у XIX—XX стагоддзях выпрабавалі ўплыў аўстрыйцаў і швейцарцаў. Ліхтэнштэйнцы занятыя пераважна ў высокаразвітай прамысловасці, нязначная частка — у сельскай гаспадарцы (малочная жывёлагадоўля, вінаградарства, садоўніцтва).

Традыцыйныя паселішчы і жытло блізкія да аўстрыйскіх і швейцарскіх.

Традыцыйны мужчынскі касцюм складаецца з белай кашулі, чырвонай камізэлькі, шэрых або жоўтых нагавіц на падцяжках, белых вязаных панчох і туфлі са спражкамі; на падцяжках і поясе — каляровая вышыўка. На галаве — скураная шапачка або чорная фетравы капялюш з невялікімі палямі. У жанчын — карункавыя кофты і спадніцы з яркімі фартухамі.

Развіты музычны фальклор (харавыя спевы). Традыцыйныя сялянскія святы — пастухоў і вінаградараў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988