Макс Пехштэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Макс Пехштэйн
Фатаграфія
Дата нараджэння:

31 снежня 1881(1881-12-31)

Месца нараджэння:

Цвікау

Дата смерці:

29 чэрвеня 1955(1955-06-29) (73 гады)

Месца смерці:

Берлін

Стыль:

экспрэсіянізм

Макс Пехштэйн, таксама Пехштайн (ням.: Max Pechstein; 31 снежня 1881, Цвікау — 29 чэрвеня 1955, Берлін) — нямецкі мастак, адзін з лідараў нямецкага экспрэсіянізму.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

1896—1900 навучаўся маляванню ў прыватнага настаўніка ў Цвікаў;
1900—1906 навучанне жывапісу ў Дрэздэне, спачатку ў мастацкай школе (да 1902), а затым у Акадэміі выяўленчых мастацтваў;
1906 становіцца членам мастацкай групы «Мост» («Brücke»), прысуджэнне Пехштэйну Саксонскай дзяржаўнай прэміі;
1907 паездка з мастаком Э. Л. Кірхнерам ў Гопельн, дзе шмат малюе;
1908 пераезд у Берлін, сяброўства ў Берлінскім сэцэсіёнам;
1910 разам з Э. Хекелем і Э. Л. Кірхнерам засноўвае на Морыцбургскіх сажалках групу «Новы сэцэсіён» («Neue Sezession»), у якой становіцца старшынёй;
1911 засноўвае сумесна з Кірхнер МУІМ-Інстытут («Сучаснае выкладанне ў жывапісе»);
1912 выходзіць з групы «Мост» у сувязі з удзелам у выставе берлінскага «сэцэсіёна»;
1914 падарожжа, у наследаванне Гагену, на астравы Палаў (Мікранезія);
1915—1916 прымае ўдзел у баявых дзеяннях на Заходнім фронце;
1918 адзін з заснавальнікаў «Працоўнага савета для мастацтва»;
1922 член Прускай Акадэміі мастацтва;
1933 пасля прыходу нацыстаў да ўлады — забарона для Пехштэйна маляваць і выстаўляцца;
1937 працы М. Пехштэйна абвешчаныя «дэгенератыўным мастацтвам»; 326 яго карцін канфіскаваныя з нямецкіх музеяў
1944 у выніку бамбардзіровак разбурана жыллё Пехштэйна, значная частка яго твораў загінула
З 1945 прафесар у Вышэйшай Школе выяўленчага мастацтва ў Берліне

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • W. Heymann: Max Pechstein, München 1916
  • M. Osborn: Max Pechstein, Berlin 1922
  • K. Lemmer(Hrsg): Max Pechstein und der Beginn des Expressionismus, Berlin 1949
  • D. Elger: Expressionismus, Köln 2007

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.