З пляцоўкі Вікіпедыя.
Малачай[3] (Euphórbia) — самы вялікі род раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae), у ім налічваецца, па адных дадзеных, 800, па іншых - больш за 1600, па трэціх - каля 2000. На тэрыторыі Беларусі 12 дзікарослых і каля 20 інтрадукаваных відаў. Гэта аднагадовыя і шматгадовыя травы, кусты або дрэвы.
Агульны выгляд [правіць]
Травы, кусты ці, зрэдку, дрэўцы. Па агульным выглядзе вельмі разнастайныя. У адных звычайныя, сцеблы без калючак і лісця, у іншых калючыя, у трэціх - сцеблы мясістыя, кактусападобныя, кантаваныя, нярэдка слупападобныя, з калючкамі і без лісця. Ва ўсіх у тканках па большай частцы белы млечны сок, цячэ ў моцна галінастых млечных сасудах без перагародак.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Напісанне Малачай у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.14