Малпа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Клада жывёл
Crab-eating Macaque tree.jpg
Macaca fascicularis
Назва

Малпа

Статус назвы

Састарэлае таксанамічнае

Лацінская назва

Anthropoidea ці Simiae

Бацькоўскі таксон

Атрад Прыматы (Primates)

Прадстаўнікі
Выявы на Вікісховішчы Выявы на Вікісховішчы
Яванскі макак

Малпы — у шырокім сэнсе ўсе, за выключэннем людзей, прадстаўнікі атрада прыматаў.

Малпамі ці антрапоідамі ці вышэйшымі прыматамі— у вузейшым сэнсе, лічацца тыя віды, якія адносяцца да састарэлага цяпер падатраду сапраўдных малп (Simiae ці Anthropoidea), супрацьпастаўленаму паўмалпам (Prosimiae). Адрозніваюцца ад паўмалп дзённым ладам жыцця, складанымі паводзінамі, усееднасцю з ухілам у раслінаяднасць. З гэтым злучаныя шматлікія марфалагічныя асаблівасць антрапоідаў, напрыклад, складана ўладкованы мозг. Падатрад падзяляецца на дзве групы: шыроканосых (Platyrrhini) — малпы Цэнтральнай і Паўднёвай Амерык, вузканосых малп (Catarrhini) — малпы Старога Света.

У новай сістэматыцы сапраўдных малп вылучаюць у інфраатрад малпападобныя і аб'ядноўваюць з доўгапятамі у падатрад суханосых прыматаў (Haplorhini), а астатніх — у атрад макраносых прыматаў (Strepsirrhini)