Мальхер Казімір Дунін-Глушынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мальхер Казімір Дунін-Глушынскі
Лебедзь
Лебедзь
харунжы ваўкавыскі[d]
1678 — 1680
сурагатар ваўкавыскі[d]
з 1680

Смерць не пазней за 1690
Род Дуніны-Глушынскія[d]
Жонка Тэрэза з Шэметаў[d][1]

Мальхер Казімір Дунін-Глушынскі (? — да 1690 года) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Войцех Каяловіч выводзіў Дунінаў-Глушынскіх з Польшчы, а ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага згадваў Юрыя Дуніна Глушынскага герба «Лебедзь», які быў электарам Уладзіслава ІV у 1632 і Яна Казіміра ў 1648 г. Больш інфармацыі пра род і асабіста пра Мальхера Казіміра падаў Каспар Нясецкі. Паводле яго, род паходзіў або з Раўскага, або Сандамірскага ваяводстваў Польшчы, адкуль некаторыя яго прадстаўнікі перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае.

Мальхер быў сынам Каспара Глушынскага, які ў 1648 г. з’яўляўся паслом на элекцыйны сойм са Смаленскага ваяводства, і невядомай па імі Ваейкі. Герб Мальхера Казіміра адпавядае агульнапрынятаму ўзору польскага герба «Лебедзь» (ці «Дунін», ад якога ён браў прыдомак да свайго прозвішча).

У 1669—1676 г. — смаленскі войскі, у 1670 г. — камісар ЯКМ. У 1670 г. разам з братам Лукашам, як камісары ЯКМ, размяжоўвалі землі шляхты-бежанцаў, якія страцілі свае маёнткі на карысць Расіі. У 1673 г. — дэпутат у вайсковай радзе, у 1678—1680 г. — ваўкавыскі харужы, у 1680 г. — сурагатар Ваўкавыскага павета.

Валодаў маёнткам Вайтовічы ці Вайткевічы.

Памёр да 1690 года.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонкай яго была невядомая (Тэрэза?) з Шэметаў, полацкая падсталянка, з якой меў две дачкі — Альжбету, першы раз замужам за аршанскім лоўчым Хлусовічам, другі раз — за лідскім стольнікам і падстаростай Аляксандрам Глубоцкім, і Тэадору, першы раз замужам за сахачэўскім стольнікам Альбрыхтам Цадроўскім, другі раз — за менскім падстолім Тамашом Завішай, а таксама чатырох сыноў:

  • Пётр, пяцігорскі паручнік. Першая яго жонка Галена Сцяцкевіч Заверская, другая — невядомая з Голубаў. З першай жонкай дзяцей не меў, а з другой была дачка Ганна, замужам за берасцейскім чашнікам Лукашам Садоўскім. Валодаў з братамі Яцкам, Станіславам і Міхалам непадзеленым маёнткам Івашкевічы з карчмой і млынам, фальваркам Пятровічы, вёскай Вайткевічы ў Ваўкавыскім павеце, а таксама карчмой у Ваўкавыску. У 1720 г. Пётр згадваецца як староста казімерскі.
  • Яцак, пяцігорскі паручнік. Памёр без нашчадкаў.
  • Станіслаў. Памёр без нашчадкаў.
  • Міхал, ваўкавыскі падстолі. У шлюбе з Крысціна з Барташэвічаў, удавой па віцебскаму стольніку Лявону Багамольцу. Ваўкавыскі падстолі ў 1722 г., быў суддзёй і віцебскім дэпутатам у Галоўны Трыбунал ВКЛ. Меў сына Язафата (1740) і две дачкі. Адная з дачок Міхала была ў 1759 г. замужам за нейкім Навацкім.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 221. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5