Мамакан
Мамакан | |
---|---|
руск. Мамакан | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 209 км |
Басейн | 9 460 км² |
Расход вады | 180 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Паўночна-Муйскі хрыбет |
Вусце | Віцім |
• Месцазнаходжанне | пасёлак Мамакан |
• Каардынаты | 57°49′06″ пн. ш. 114°01′51″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лена\мора Лапцевых\Паўночны Ледавіты акіян |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Іркуцкая вобласць |
Раён | Бадайбінскі раён |
Код у ДВР | 18030200412117100031672 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мамака́н (руск.: Мамакан)[1] — рака ў Іркуцкай вобласці Расіі, левы прыток ракі Віцім (басейн Лены). У верхнім цячэнні мае назву Сярэдні Мамакан (руск.: Средний Мамакан)[1].
Даўжыня ракі 209[2] км. Плошча вадазбору 9460[2] км². Сярэдні расход вады 180[1] м³/с. Агульнае падзенне ракі 1305[3] м. Выток Мамакана знаходзіцца на Паўночна-Муйскім хрыбце. Рака перасякае Дзелюн-Уранскі хрыбет. Упадае ў Віцім каля пасёлка Мамакан. Жыўленне пераважна дажджавое.
На рацэ Мамаканскі гідравузел (Мамаканскае вадасховішча і Мамаканская ГЭС).
Прытокі Мамакана: Мамачок, Дадыхта, Калахта, Тамарак, Мандакач, Ікібзяк, Чортаў Мяшок, Правы Мамакан, Левы Мамакан, Каалу, Сіры, Джалту і інш.[2] Рака суднаходная ад вусця да створу плаціны Мамаканскай ГЭС[2].
Зноскі
- ↑ а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б в г Государственный водный реестр РФ
- ↑ Гидроузел на р. Мамакан // РусГидро Архівавана 11 мая 2018. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 270. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Государственный водный реестр РФ
- Григорьева И. Л. Мамаканское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- Мамакан // Проект «Электронная Земля: научные информационные ресурсы и информационно-коммуникационные технологии»(недаступная спасылка) (руск.)
- Гидроузел на р. Мамакан // РусГидро Архівавана 11 мая 2018. (руск.)