Дождж
З пляцоўкі Вікіпедыя.
ДОЖДЖ — атмасферны ападак, які падае з аблокаў і дасягае зямлі ў выглядзе кропель вады, у сярэднім ад 0,5 мм. Калі дыяметр кропель меншы за 0,5 мм, дождж называюць «імжой».
Вялікія кроплі вады (большыя за 8 мм), падаючы, распадаюцца. Кроплі дажджу могуць мець паходжанне з высокіх аблокаў, якія складаюцца з крышталікаў лёду, яны пераўтвараюцца ў кроплі вады ў цяплейшых слаях атмасферы блізка ад зямлі (кроплі могуць быць вялікімі і малымі, у залежнасці ад вільготнасці паветра).
Калі інтэнсіўнасць дажджу не перавышае 25 мм за гадзіну, дождж называюць «невялікім дажджом», ад 25 да 75 мм — «звычайны дождж», больш за 75 мм — «лівень».
|
|
|
|---|---|
| Поры года | Зіма • Вясна • Лета • Восень |
| Атмасферныя ападкі | Дождж • Імжа • Град • Снег • Крупка • Раса • Іней • Шэрань • Галалёдзіца |
| Прагноз и дзённік надвор'я | Воблачнасць • Вільготнасць паветра (абсалютная і адносная) • Ціск • Тэмпература паветра • Напрамак ветру |
| Пагодныя з'явы | Вецер • Навальніца • Тарнада • Ураган • Шторм |