Манастыр Феадосія Вялікага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манастыр Феадосія Вялікага.

Манастыр Феадосія Вялікага (таксама Лаўра Феадосія Вялікага, Deir Dosi[1]) - першы ў Палесціне манастыр супольнага жыцця. Размешчаны ў 11 км на ўсход ад Віфлеема, у Іўдзейскай пустыні, на Заходнім беразе Іардана, у Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі. У наш час гэта праваслаўны грэчаскі жаночы манастыр у падначаленні Іерусалімскай патрыярхіі.

Заснаваны ў 476 годзе Феадосіем Вялікім каля пячоры, дзе, паводле падання, вешчуны, якія прыходзілі на пакланенне да Хрыста, спыняліся на адпачынак на зваротным шляху (Мф. 2:12). Прысвечаны Прасвятой Багародзіцы. У перыяд максімальнага росквіту манастыра (VI — пачатак VII стст.) колькасць насельнікаў перавышала 700 чалавек. Манастыр Феадосія існаваў да пачатку XVI стагоддзя, калі быў спустошаны туркамі, пасля чаго доўгі час быў у запусценні. У 1898 годзе Іерусалімская патрыярхія выкупіла гэты ўчастак зямлі і занялася рэканструкцыяй, якая ішла з 1914 па 1952 гады. Сама пячора захавалася і ўтрымлівае грабніцы Іаана Мосха і іншых святых, у тым ліку самога Св. Феадосія (але яго мошчы цяпер захоўваюцца у Іерусаліме ў Храме Труны Гасподняй).[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Іерусалімскі тыпікон у Канстанцінопалі ў Палеалогаўскі перыяд
  2. Святая Земля. Исторический путеводитель по памятным местам Израиля, Египта, Иордании и Ливана / Ред. акад. М. В. Бибиков. — Израиль:J.C.A. Holyland, 2000. c. 106—107. ISBN 5-93632-002-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]