Мароўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мароўскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 жніўня 1927
Насельніцтва
  • 3 817 чал. (1 студзеня 2021)
Плошча
  • 1 818,7 км²[1]
Мароўскі раён на карце
Часавы пояс MSD і UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мароўскі раён (руск.: Марёвский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і скасаванае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Марова.

У сакавіку 2020 года Мароўскі раён ператвораны ў муніцыпальную акругу, усе сельскія паселішчы скасаваныя.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны на поўдні Наўгародскай вобласці. На поўначы і паўночным усходзе ён мяжуе з Дзямянскім, на паўночным захадзе — са Старарускім, на захадзе з Поддарскім, на паўднёвым захадзе — з Холмскім раёнам Наўгародскай вобласці. Таксама мяжуе з Цвярской вобласцю: на поўдні з Андрэапальскім, а на паўднёвым усходзе з Пенаўскім і Асташкаўскім раёнамі.

Плошча — 1818,69 км². Найвышэйшы пункт раёна і вобласці — гара Дубкі (299,6 м) паблізу адміністрацыйнай мяжы з Цвярской вобласцю, за 4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Манцы, за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Валадарскага ў Пенаўскім раёне Цвярской вобласці.

Асноўныя рэкі — Пала, Мароўка.

Зноскі