Марыя
З Вікіпедыя.
Марыя, постаць хрысціянскага веравучэння — маці Ісуса Хрыста.
У евангеллях пра яе сказана, што яна была дачкою Іякіма з Назарэта і ў 14-гадовым узросце заручана са старцам Іосіфам, у выніку бязгрэшнага зачацця ад бога Марыя нарадзіла сына, прысутнічала пры пакаранні яго смерцю, памерла ва ўзросце 48 гадоў і была забрана на неба.
Культ маці-багіні, заступніцы чалавецтва, меў месца ў паганскіх традыцыях, таму шэраг даследчыкаў бачыць сувязь паганскіх вераванняў з хрысціянскім веравучэннем. У 4 ст. Марыя была аб'яўлена хрысціянскімі багасловамі найчысцейшай, вечна цнатлівай дзеваю, а на 3-ім Усяленскім саборы (Эфес, 431) афіцыйна прызнана Багародзіцай. У яе гонар хрысціянская царква ўстанавіла шэраг рэлігійных свят і прысвяціла вялікую колькасць ікон (лічыцца, што першую Яе ікону напісаў евангеліст Лука). Колькасць ікон Багародзіцы значна пераўзыходзіць колькасці ікон іншых постацей хрысціянскага веравучэння, нават Хрыста.
Вобраз маці-багародзіцы з дзіцем на руках быў шырока распаўсюджаны ў сярэднявечным мастацтве і ў эпоху Адраджэння.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.130. ISBN 5-343-00151-3.

