Мар’іна Горка (вадасховішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мар’іна Горка
Каардынаты: 53°29′53″ пн. ш. 28°05′05″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Беларусь, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён
Вышыня над узроўнем мора 167,5[1] м
Даўжыня 1,6 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,69 км²
Аб'ём 0,00102 км³
Даўжыня берагавой лініі 6[2] км
Найбольшая глыбіня 2,2 м
Сярэдняя глыбіня 1,48[1] м
Год напаўнення 1962
Звычайны падпорны ўзровень 3,8[2] м
Мар’іна Горка (Беларусь)
Мар’іна Горка
Мар’іна Горка
Мар’іна Горка (Мінская вобласць)
Мар’іна Горка
Мар’іна Горка

Ма́р’іна Горка[3]вадасховішча ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Цітаўка.

Вадасховішча створана ў 1962 годзе. Знаходзіцца за 1,5 км у напрамку на захад ад горада Мар’іна Горка[3]. Наліўное. Плошча паверхні 0,69 км². Даўжыня 1,6 (1,55[1]) км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня 2,2 м, сярэдняя 1,48[1] м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 1,02 млн м³. Найбольшая вышыня плаціны 3,8 м[2]. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,95 м.

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах рэкрэацыі і рыбагадоўлі[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]