Масавае сачэнне ў Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Масавае сачэнне ў Расіі ўключае ў сябе сакрэтнае назіранне, разведку на аснове адкрытых крыніц, збор даных аператараў сувязі і іншыя метады.

Сістэмы масавага сачэння — гэта легальны збор даных. Яны прысутнічаюць на розных сайтах, у акаўнтах сацсетак і ажыццяўляюцца па розных каналах сувязі. Аператары мабільных тэлефонаў збіраюць і захоўваюць каардынаты званкоў (білінг); у акаўнтах сацыяльных сетак ёсць асабістая інфармацыя, якая ўносіцца карыстальнікамі; многія камп’ютарныя праграмы збіраюць і захоўваюць даныя; у Інтэрнэце збіраюцца даныя аб трафіку і г. д. У сацыяльных, банкаўскіх і іншых арганізацыях грамадзяне пры заключэнні дагавораў падпісваюць згоду на апрацоўку персанальных даных, згаджаюцца (або не згаджаюцца) на ідэнтыфікацыю і збор біяметрычнай інфармацыі.

У цэлым, грамадства інфармаванае аб зборы персанальных дадзеных, грамадзяне даюць свой дазвол на збор і апрацоўку персанальных даных, якое заўсёды могуць адклікаць (п. 2 арт. 9 Федэральнага закона № 152-ФЗ). Праблемы са зборам даных узнікаюць тады, калі сабраныя базы з персанальнай інфармацыяй аказваюцца ў адкрытым доступе ў выніку адсутнасці эфектыўнага кантролю і абароны збіраных дадзеных або злачынных дзеянняў хакераў, а таксама нядобрасумленных супрацоўнікаў кампаній [1].

Кантроль перамяшчэнняў[правіць | правіць зыходнік]

З 2001 года ў Расіі для пакупкі чыгуначных білетаў неабходны пашпарт. З 2004 года гэтае патрабаванне распаўсюдзілася на авіяперавозкі, а з 2012 — на міжабласныя аўтобусныя зносіны. Такім чынам магчымы кантроль за перамяшчэннямі. З 2000 года МУС РФ выкарыстоўвае базу даных «Вышук-магістраль», у якую ўключаюць зняволеных, якія знаходзяцца ў вышуку Інтэрпола, падазраваных у здзяйсненні злачынстваў у Расіі, расіян, якія падазраюцца ў перавозцы боепрыпасаў, антыкварыяту, забойствах і тэрактах. З 2005 года ў гэтай базе даных з’явіўся новы раздзел, «Вартавы кантроль», куды ўносяцца даныя аб «патэнцыйных экстрэмістах». Па розных ацэнках, гэты раздзел змяшчае прозвішчы ад 3800 да 6500 чалавек.

Праваабаронцу Сяргея Шымавалоса з Ніжняга Ноўгарада ў 2007 і 2008 гадах міліцыя здымала з цягніка, падазраючы, што ён накіроўваецца на апазіцыйнае мерапрыемства, праводзіла асабісты дагляд. У 2011 годзе па ягоным звароце Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў, што парадак функцыянавання базы даных «Вартавы кантроль» і адсутнасць мінімальных гарантый ад злоўжыванняў не адпавядаюць стандартам законнасці і прававой дакладнасці. Уключэнне Шымавалоса ў гэтую базу было прызнана парушэннем артыкула 8 Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека[2][3].

Семантычны архіў[правіць | правіць зыходнік]

Краіны Садружнасці незалежных дзяржаў выкарыстоўваюць спецыяльную аналітычную сістэму, распрацаваную расійскай фірмай «Аналітычныя бізнес-рашэнні» пад назвай «Семантычны архіў». Апісваныя перавагі сістэмы[4][5]:

  • Аўтаматычны збор і апрацоўка даных як з унутраных (дакументы, базы даных, электронная пошта), так і са знешніх (блогі, рэсурсы навін, форумы, сацсеткі) крыніц.
  • Адзіны рэестр для ўсіх тыпаў атрыманай інфармацыі
  • Выманне даных, да прыкладу, аўтаматычнае і паў-аўтаматычнае выманне аб’ектаў, падзей і адносін з масіва дакументацыі
  • Забеспячэнне базы ведаў і збор дасье па пэўных аб’ектах, расследаваннях, партнёрах, канкурэнтах, заказчыках і г.д
  • Хуткае выяўленне няяўных (апасродкаваных) сувязяў паміж аб’ектамі і звязанымі з імі фактамі і падзеямі
  • Прэзентацыя сабранай інфармацыі ў выглядзе семантычнай сеткі
  • Візуалізацыя аналітычных даследаванняў у выглядзе дайджэстаў, дасье (бізнес-даведак), семантычных схем, графікаў, геакарт і іншых відах справаздач.

Выкарыстоўваецца ФСБ і МУС для адсочвання адкрытых крыніц і Інтэрнэту, уключаючы блогасферу і сацсеткі.

САВМ[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Сістэмай аператыўна-вышуковых Мерапрыемстваў (САВМ) расійскія аператары сувязі абавязаны ўсталёўваць праграмнае забеспячэнне, якое прадстаўляецца Федэральнай Службай Бяспекі, якое дазваляе адсочваць метаданыя карыстальнікаў і змесціва, уключаючы тэлефонныя званкі, трафік электроннай пошты і актыўнасць у сетцы Інтэрнэт.

Уведзеная ў 1995 годзе САВМ-1 ахоплівае тэлефонную сувязь, САВМ-2 (уведзена ў 1999 годзе) уключае таксама і Інтэрнэт-трафік, САВМ-3 збірае інфармацыю аб усіх сродках сувязі, забяспечваючы доўгатэрміновае захоўванне ўсёй інфармацыі і дадзеных карыстальнікаў, уключаючы бягучыя запісы і месцазнаходжанне[6]. У 2014 годзе сістэма была пашырана да сацыяльных сетак, і Міністэрства лічбавага развіцця сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі даручыла ўстанавіць новае абсталяванне з DPI[7].

У 2016 годзе ў САВМ-3 былі ўключаны асобныя засакрэчаныя рэгуляцыі, якія распаўсюджваюцца на ўсіх інтэрнэт-правайдэраў у Расійскай Федэрацыі.

Згодна з законам, ФСБ патрабуецца атрымаць ордэр ад суда на доступ да асабістых даных карыстальнікаў. На практыцы, назіранне можа пачацца задоўга да таго атрымання ці запыту ордэра, таксама ордэр не патрэбен аператару сувязі, і патрабуецца толькі для доступу да змесціва паведамленняў, а не для вымання метаданых.

Еўрапейскі суд па правах чалавека ў 2015 годзе па справе «Раман Захараў супраць Расійскай Федэрацыі» палічыў практыку праслухоўвання тэлефонных перамоў у Расіі парушэннем артыкула 8 Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, указаўшы на цэлы шэраг фундаментальных дэфектаў заканадаўства, якія дазваляюць абыйсці працэдуру дазволу і перахапляць любыя паведамленні без атрымання папярэдняга судовага рашэння. Паводле даных Судовага дэпартамента пры Вярхоўным Судзе РФ, з 2007 па 2015 гады судамі было разгледжана 4659325 хадайніцтваў аб кантролі і запісе тэлефонных і іншых перамоў, а таксама абмежаванні таямніцы перапіскі, з іх было задаволена 4517519, гэта значыць 9 %. Ад года да года колькасць запытаў павялічваецца, прычым найбольшыя тэмпы росту паказваюць запыты, якія падаюцца ў рамках аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, гэта значыць без узбуджэння крымінальнай справы[8].

У снежні 2011 года інтэрнэт-партал Lifenews апублікаваў некалькі дзясяткаў запісаў тэлефонных перамоў Барыса Нямцова. Увесну 2012 года «Камсамольская праўда» апублікавала сваім сайце запіс, на якім чалавек з голасам, «вельмі падобным» на голас Сяргея Удальцова, дамаўляецца аб арганізацыі платнай масоўкі на мітынгах[2].

Схаванае відэаназіранне[правіць | правіць зыходнік]

Супраць грамадзянскіх актывістаў і апазіцыйных палітыкаў выкарыстоўваюцца таксама сродкі відэа- і аўдыёфіксацыі.

Так, у лютым 2012 года ў Інтэрнэце быў распаўсюджаны відэазапіс аб прыватным жыцці палітыка Уладзіміра Рыжкова, зняты прыхаванай камерай. У сакавіку 2016 года па тэлеканале НТБ быў паказаны зняты прыхаванай камерай відэазапіс аб прыватным жыцці палітыка Міхаіла Касьянава. Абодва запісы змяшчалі дэманстрацыю іх інтымнага жыцця[2].

Відэакамеры і сістэма распазнання асоб[правіць | правіць зыходнік]

У Маскве ўсталяваныя каля 160 тысяч вулічных відэакамер, на шматлікіх з іх працуе сістэма распазнання асоб. Першыя паведамленні аб злоўжыванні гэтай сістэмай з’явіліся ўлетку 2018 года. Тады быў затрыманы актывіст партыі «Іншая Расія» Міхаіл Аксель. Сігнал паліцыі прыйшоў з камеры, якая супаставіла твар Акселя ў базе даных з выявай у рэжыме назірання. Аказалася, што ў базу даных, якія знаходзяцца ў вышуку, сярод якіх актывіст не быў, яго дадаў супрацоўнік «Цэнтра Э». Міхаіла вызвалілі, але на ягонае пытанне, як можна выдаліць даныя з базы, супрацоўнік паліцыі адказаў: «Ніяк»[9].

Ананімнасць у Інтэрнеце[правіць | правіць зыходнік]

Аператары кропак бясплатнага доступу да Wi-Fi заканадаўча абавязаны збіраць персанальныя даныя ўсіх карыстальнікаў, вызначаць іх па пашпартах і захоўваць даныя на працягу паўгода (Пастановы Урада РФ № 758 і 801) [10].

Усе ананімайзеры і праграмы, якія выкарыстоўваюць VPN, якія не выканалі патрабаванні па блакіроўцы сайтаў з адзінага рэестра, афіцыйна забаронены ў Расіі на лістапад 2017 года[11][12][13].

Анлайн-месенджары і іншыя сродкі распаўсюджвання інфармацыі, якія дазваляюць рэгістрацыю неідэнтыфікаваных карыстальнікаў, забаронены па стане на студзень 2018 года[12].

Месенджары, сацыяльныя сеткі і паштовыя сэрвісы, якія выкарыстоўваюць шыфраванне даных, абавязаны прадаставіць ФСБ свабодны доступ да прагляду і чытання зашыфраванага кантэнту без судовага ордэра з ліпеня 2018 г.[14][15].

Зноскі

  1. https://www.forbes.ru/mneniya/320993-rodina-slyshit-rodina-znaet-kak-gosudarstvo-sledit-za-grazhdanami
  2. а б в https://meduza.io/static/0001/Survelliance_Report_Agora.pdf
  3. https://novayagazeta.ru/articles/2016/05/16/68622-zhuchki-i-otpechatki
  4. http://old.anbr.ru/products/semarchive/
  5. http://www.anbr.ru/en.html#Technology
  6. Soldatov, Andrei; Borogan, Irina (2013). «Russia’s Surveillance State». World Policy Journal. 30 (3): 23-30. doi:10.1177/0740277513506378. ISSN 0740-2775
  7. Maréchal, Nathalie (2017-03-22). «Networked Authoritarianism and the Geopolitics of Information: Understanding Russian Internet Policy». Media and Communication. 5 (1): 29. doi:10.17645/mac.v5i1.808. ISSN 2183—2439
  8. https://meduza.io/static/0001/Survelliance_Report_Agora.pdf
  9. https://www.dw.com/ru/%D1%87%D1%82%D0%BE-%D0%BD%D0%B5-%D1%82%D0%B0%D0%BA-%D1%81-%D1%81%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%BC%D0%BE%D0%B9-%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%BE%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%BB%D0%B8%D1%86-%D0%B2-%D0%BC%D0%BE%D1%81%D0%BA%D0%B2%D0%B5/a-50977069
  10. http://rapsinews.com/legislation_news/20140808/271879206.html
  11. https://www.bbc.com/news/technology-40774315
  12. а б https://www.hrw.org/news/2017/08/01/russia-new-legislation-attacks-internet-anonymity
  13. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2020. Праверана 15 лістапада 2021.
  14. https://www.hrw.org/news/2016/07/12/russia-big-brother-law-harms-security-rights
  15. https://www.interfax.ru/russia/519643