Інтэрпал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Інтэрпал (Interpol — скарочаная назва (з 1956 года) Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (фр.: Organisation Internationale de Police Criminelle, OIPC, англ. International Criminal Police Organization, ICPO) — міжнародная арганізацыя, асноўнай задачай якой з'яўляецца аб'яднанне намаганняў нацыянальных праваахоўных органаў краін- удзельніц у галіне барацьбы з агульнакрымінальнай злачыннасцю.

Інтэрпол не ажыццяўляе ніякіх умяшальніцтваў у дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага і расавага характару (артыкул 3 Статута).

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшым органам з'яўляецца Генеральная асамблея (збіраецца штогод), старшынюе на якой абіраемы прэзідэнт Інтэрпола (з 2008 па 2012 гады — прадстаўнік Сінгапура Бун Хуэй Ху (Khoo Boon Hui), Сінгапур).

Бягучая праца ўскладзена на пастаянна дзеючы Генеральны сакратарыят, кіруе якім Генеральны сакратар (з 2000 года — Рональд К. Ноўбл (Ronald Kennet Noble), ЗША; ў 2005 годзе пераабраны на другі тэрмін).

Тройчы ў год збіраецца дарадчы орган Інтэрпола — Выканаўчы камітэт, які абіраецца Генеральнай асамблеяй ў складзе 13 чалавек. Асноўныя функцыі Выканкама — кантроль за работай Генеральнага сакратара і выкананнем рашэнняў Генеральнай асамблеі, а таксама падрыхтоўка праграм работы арганізацыі і вынясенне іх на разгляд Генеральнай асамблеі.

З 1946 года афіцыйны друкаваны орган — часопіс «International Criminal Police Review».

Месцазнаходжанне пастаянна дзеючых цэнтральных органаў Інтэрпола — Ліён, Францыя.

У кожнай з краін, якія ўваходзяць у Інтэрпол, у структуры нацыянальных праваахоўных органаў створаны Нацыянальныя цэнтральныя бюро (НЦБ), якія з'яўляюцца органамі па ўзаемадзеянню нацыянальных праваахоўных органаў з НЦБ Інтэрпола іншых краін і Генеральным сакратарыятам Інтэрпола.