Wi-Fi

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пункт доступу Wi-Fi, выглядае як звычайны маршрутызатар.

Wi-Fi (вымаўляецца вайфай) — гандлёвая марка Wi-Fi Alliance, якая выкарыстоўваецца на сертыфікаваных прыладах бесправадных лакальных сетак (WLAN) на аснове шэрага стандартаў IEEE 802.11. З-за свайго падабенства пад тэрмінам звычайна маецца на ўвазе тэхналогія IEEE 802.11.[1][2]

Wi-Fi Alliance — міжнародная некамерцыйная асацыяцыя кампаній, якія прасоўваюць на рынак WLAN-тэхналогіі, і сертыфікуе прадукты вытворчасці, калі яны падыходзяць пад стандарты. Але не кожны прадукт праходзіць сертыфікацыю: звычайна з-за вельмі вялікіх коштаў на яе правядзенне. Таксама, не кожная прылада без лагатыпа Wi-Fi не з'яўляецца 802.11-сумяшчальнай.

Сёння IEEE 802.11-сумяшчальныя прылады ўбудоўваюць ў вялікую колькасць персанальных камп'ютараў, гульнявых кансоляў, смартфонаў, прынтараў і іншай перыферыі, а таксама фактычна ва ўсе лэптопы і надалоннікі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Інтэрнэт-доступ[правіць | правіць зыходнік]

Праз Wi-Fi кожная прылада з адпаведнай падтрымкай бесправадных сетак можа падключыцца да Інтэрнэту, калі гэта магчыма. Для гэтага прылада павінна знаходзіцца ў зоне пакрыцця сігналу бесправаднай сеткі. Адна кропка доступу (г. зв. «гарачая кропка») можа пакрыць дом ці паверх офіснага будынка, а сетка аб'яднаных паміж сабой кропак з перакрыццём сігналаў — шматпавярховы будынак ці нават частку горада, напрыклад, Лондан.[3]

Непасрэдная сувязь паміж камп'ютарамі[правіць | правіць зыходнік]

Wi-Fi дазваляе абменьвацца звесткамі паміж двума кліентамі і без кропак доступу. Гэта завецца рэжымам ad hoc. У падобныя сеткі аб'ядноўваюцца гульнявыя міні-кансолі падчас мультыплэерных гульняў (напрыклад, Nintendo DS), а таксама лічбавыя камеры і іншая бытавая электроніка. Таксама была створаная спецыфікацыя Wi-Fi Direct, якая прасоўвае Wi-Fi Alliance для абмену файламі і большай бяспекі.[4]

Каналы[правіць | правіць зыходнік]

У стандарце IEEE 802.11 акрэслены раздзел даступных частотаў на каналы для адначасовага дзеяння некалькіх розных бесправадных сетак (Wi-Fi Wireless LAN). Працоўная група стандарту распрацоўвае дакументацыю па дакладным размяшчэнні каналаў у дыяпазонах 2,4 ГГц, 3,6 ГГц і 4,9/5,0 ГГц.[5] Кожны дыяпазон раздзелены на некалькі каналаў. У кожнай краіне існуюць свае законы наконт выкарыстання пэўных частотаў і магутнасці радыяцыі. У ЗША, напрыклад, ліцэнзаваныя аператары аматарскага радыё могуць выкарыстоўваць нават большую магутнасць, напрыклад, для працы Wi-Fi на вялікія адлегласці.

Графічнае адлюстраванне раздзялення каналаў Wi-Fi у дыяпазоне 2.4 ГГц.

Wi-Fi у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі з цягам часам з'явілася вялікая колькасць хот-спотаў Wi-Fi. Буйную сетку кропкавага пакрыцця з платным доступам мае Белтэлекам.[6] Кропкі доступу ёсць ва ўніверсітэтах, гатэлях, вакзалах і іншых аб'ектах амаль кожнага горада Беларусі. Іх колькасць за 2009 год павялічылася ў 3 разы, склаўшы 640 хот-спотаў (ва ўладанні Белтэлекама).

Хатняе выкарыстанне Wi-Fi абмяжоўваецца законамі Беларусі, дазваляецца выкарыстанне толькі ў межах памяшканняў. Але створаныя пэўныя паслабленні ў выдзяленні частотаў дыяпазону Wi-Fi.[7]

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Wi-Fi, Webopedia (англ.) 
  2. Basic Facts About Wi-Fi and its Advancement, TechPluto (англ.) 
  3. Switch on for Square Mile wi-fi, BBC News (англ.) 
  4. Wi-Fi Direct allows device-to-device links, Network World (англ.) 
  5. IEEE 802.11 Specifications IEEE (англ.) 
  6. Wi-Fi, Провайдеры Беларуси (руск.) 
  7. Частоты Wi-Fi подешевели в 4 раза, Провайдеры в Беларуси (руск.)