Мечыслаў Іосіфавіч Дмухоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мечыслаў Іосіфавіч Дмухоўскі
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 16 лютага 1960(1960-02-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 2015(2015-04-19) (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы»

Мечыслаў Іосіфавіч Дмухоўскі (16 лютага 1960, в. Песевічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці — 19 красавіка 2015, Масква) — расійскі журналіст беларускага паходжання, адзін з заснавальнікаў Выдавецкага дома «Субяседнік».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рашэнне стаць журналістам прыняў у 12 гадоў. Працаваў карэспандэнтам у мясцовай прэсе, пасля заканчэння факультэта журналістыкі МДУ імя М. В. Ламаносава з 1982 года быў журналістам газет «Чырвоны сцяг», «Маскоўскі камсамолец», затым працаваў у ЦК УЛКСМ.

У 1990 годзе Мечыслаў Дмухоўскі пачаў працаваць у газеце «Субяседнік», публікаваўся пад сваім сапраўдным прозвішчам і пад псеўданімам Эдуард Рассохін.

За 25 гадоў ён прайшоў шлях ад карэспандэнта да першага намесніка галоўнага рэдактара штотыднёвай газеты «Субяседнік». Пад кіраўніцтвам Мечыслава развівалася, абнаўлялася і прыносіла даход самая тыражная група выданняў — забаўляльныя і красвордныя праекты. Мечыслаў займаўся дзіцячымі выданнямі, курыраваў спэцвыпускі. Дзякуючы яго ініцыятыве быў адкрыты сайт Sobesednik.ru і рэалізаваны шматлікія online-праекты Выдавецкага дома «Субяседнік».

Мечыслаў Дмухоўскі памёр 19 красавіка 2015 года пасля цяжкай хваробы.

У 2016 годзе выйшла з друку кніга Выдавецкага дома «Субяседнік» «Мечислав» — даніна памяці, любові і павагі выдатнаму чалавеку і прафесіяналу сваёй справы. Кніга складаецца з інтэрв’ю розных гадоў, успамінаў сяброў, родных і блізкіх людзей, архіўных нататкаў, урыўкаў з дзённікаў Мечыслава Дмухоўскага, унікальных фотаздымкаў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1997 годзе указам Прэзідэнта РФ быў ўзнагароджаны медалём «У памяць 850-годдзя Масквы».
  • У 2004 годзе за ўклад у развіццё СМІ яму было прысвоена званне «Ганаровы работнік друку».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мечислав: интервью разных лет, воспоминания, дневники. — Москва: Собеседник, 2016. — 183 с.: [ил.]