Моўчадскае насаджэнне лістоўніцы еўрапейскай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Моўчадскае насаджэнне лістоўніцы еўрапейскай — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Беларусі, размешчаны ў Моўчадскім лясніцтве ў Баранавіцкім раёне. Насаджэнне лістоўніцы еўрапейскай (90 %) з дамешкам хвоі веймутавай (10 %). Плошча складае 1,6 га. Узрост дрэў каля 110 гадоў, вышыня 40 м, дыяметр каля 0,5 м. Унікальны па ўзросту і прадукцыйнасці ўчастак каштоўных інтрадуцэнтаў. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]