Музей баявой і працоўнай славы Акцябрскай СШ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей баявой і працоўнай славы Акцябрскай СШ
Заснаваны 1984
Месцазнаходжанне аграгарадок Акцябрскі

Музей баявой і працоўнай славы Акцябрскай СШ. Адкрыты ў 1984 ў гонар 40-годдзя вызвалення раёна ад нямецкіх войскаў. Мае два раздзелы: працоўнай славы і баявой славы.

У першым раздзеле прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя ўзнікненню першых камун у вёсках Васюты і Шульцава і ўтварэнню на іх базе першага калгаса; узнікненню ў 1959 на аснове калгаса «Віцебскі» саўгаса «Сялюты»; лепшым людзям гаспадаркі. Другі раздзел прысвечаны ўдзельнікам грамадзянскай вайны — ураджэнцам Акцябрскага сельскага Савета; нашым землякам — удзельнікам баёў за Маскву  (руск.) і Сталінград; аперацыі «Баграціён»; Дню Перамогі.

У музеі захоўваюцца лісты франтавікоў, іх успаміны, спісы 262-й стралковай дывізіі  (руск.), якая вызваляла вёску Шапуры, спісы пахаваных у брацкіх магілах, успаміны родных і сяброў, падарункі ветэранаў школе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музеі Віцебскага раёна // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 719. — ISBN 985-02-0647-0.