Мыш жаўтагорлая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Жаўтагорлая мыш
Apodemus.flavicollis.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apodemus flavicollis (Melchior, 1834)

Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   585132
NCBI   54292

Жаўтагорлая мыш (Apodemus flavicollis) — млекакормячая жывёла сямейства мышападобных.

Даўжыня цела і хваста па 10—13 см. Поўсць ад вохрыста-рыжаватай да цёмна-бурай.

Водзіцца ў старых шыракалістых і мяшаных лясах, хмызняках, на палях каля лесу; пашырана на Беларусі (найбольш на поўдні). Жыве ў норах, дуплах. Добра лазіць па дрэвах. Корміцца жалудамі, ляснымі арэхамі, наоеннем раслін, карой маладых дрэў, на зіму назапашвае часам да 300 і болей жалудоў. Размнажаецца ў красавіку—верасні, дае 2—3 прыплоды па 4—8 дзіцянят.

Шкодзіць лясной гаспадарцы: падгрызае дрэўцы ў гадавальніках. Часам перасяляецца на пасевы збожжавых і прычыняе шкоду сельскай гаспадарцы. Пераносіць узбуджальнікаў небяспечных хвароб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жаўтагорлая мыш // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.