Млекакормячыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Млекакормячыя
Mammal Diversity 2011.png
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mammalia Linnaeus, 1758

Падкласы і інфракласы
Геахраналогія
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   179913
NCBI   40674
EOL   1642

Млекакормячыя, або сысуны́ (Mammalia) — клас цеплакроўных пазваночных жывёл, якія выкормліваюць сваіх дзіцянят малаком.

Паводле адных класіфікацый сысуны і звяры (Theria) разглядаюцца як тоесныя, паводле другіх звяры — асобны падклас у класе сысуноў, які супрацьпастаўляецца падкласу першазвяры (Prototheria).

Сысуны паходзяць, верагодна, ад цынадонтаў у канцы трыасавага перыяду. У юрскім перыядзе з'явіліся пантатэрыі, ад якіх пайшлі сапраўдныя звяры.

Сысуны распаўсюджаныя па ўсім свеце і сустракаюцца на ўсіх кантынентах, ва ўсіх акіянах і на большасці існуючых астравоў. Арэал клаачных абмяжоўваецца Аўстраліяй і Новай Гвінеяй, сумчатых — прасторай Аўстраліі, Акіяніі і абодвух амерыканскіх кантынентаў. Самае шырокае распаўсюджанне — у плацэнтарных сысуноў, якія прысутнічаюць на ўсіх кантынентах, хаця да прыбыцця еўрапейцаў ў Аўстралію яе насялялі толькі нямногія віды плацентарных, а менавіта кажаны і мышыныя. На аддаленых астравах да прыбыцця чалавека існавала толькі бедная відамі фаўна сысуноў, і на многіх з іх, у тым ліку і ў Новай Зеландыі, сустракаліся толькі кажаны.

Сысуны насяляюць амаль усе біятопы Зямлі і сустракаюцца як у пустынях і трапічных лясах, так і ў высакагор'і і ў палярных рэгіёнах. Да нямногіх рэгіёнаў і біятопаў, у якіх (за выключэннем рэдкага знаходжання людзей) адсутнічаюць сысуны, адносяцца глыбакаводны акіян і ўнутраная частка Антарктыды.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Падклас Клаачныя, або Першазвяры (Prototheria)

Інфраклас Атэрыі (Atheria)
Атрад Аднапраходныя (Monotremata)
Інфраклас Алатэрыі (Allotheria)

Падклас Звяры (Theria)

Інфраклас Сумчатыя, або Ніжэйшыя звяры (Metatheria ці Marsupialia)
Інфраклас Плацэнтарныя, або Вышэйшыя звяры (Placentalia, або Eutheria)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Звери: Попул. энцикл. справ. / Беларус. Энцыкл., Ин-т зоологии НАН Беларуси; Под ред. П. Г. Козло. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0273-3
  • Млекопитающие / Науч. ред. И. Я. Павлинов. — М.: ООО «Фирма „Издательство АСТ“», 1999. ISBN 5-237-03132-3