Мэдысан Хабел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мэдысан Хабел
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя фігурнае катанне[1][1]
Нарадзілася 24 лютага 1991(1991-02-24) (33 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Трэнер Romain Haguenauer[d], Patrice Lauzon[d], Anjelika Krylova[d], Pasquale Camerlengo[d], Natalia Annenko[d], Yaroslava Nechaeva[d], Yuri Chesnichenko[d] і Marie-France Dubreuil[d]
Рост 172 см
Вага 68 кг[2]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэдысан Хабел (англ.: Madison Hubbell; нар. 24 лютага 1991, Лансінг, Мічыган, ЗША) — амерыканская фігурыстка, якая выступае ў танцах на лёдзе з Захары Донах’ю. Яны — сярэбраныя (2018) і бронзавыя (2019) прызёры чэмпіянату свету, пераможцы чэмпіянату чатырох кантынентаў (2014), пераможцы фіналу Гран-пры (2018), двухразовыя чэмпіёны (2018, 2019) і шматразовыя прызёры нацыянальных чэмпіянатаў, чэмпіёны свету ў складзе каманды ЗША (2019).

Хабел пачала займацца фігурным катаннем у пяць гадоў. Ва ўзросце васьмі гадоў перайшла ў танцы на лёдзе. З 2001 па 2011 гады выступала ў пары са сваім братам Кіферам Хабелам, з якім яны сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату чатырох кантынентаў (2010), пераможцамі (2006) і сярэбранымі прызёрамі (2008) фіналу юніёрскага Гран-пры. У 2011 годзе пара аб’явіла аб спыненні супрацоўніцтва. З мая 2011 года па цяперашні час выступае ў пары з Захары Донах’ю.

Станам на 7 лістапада 2021 года танцавальная пара займае 1-е месца ў рэйтынгу Міжнароднага саюза канькабежцаў.

Зноскі

  1. а б (unspecified title) Праверана 27 красавіка 2022.
  2. Olympedia — 2006.