Мэры Пітэрс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мэры Пітэрс
англ.: Mary Peters
Імя пры нараджэнні англ.: Mary Elizabeth Peters
Род дзейнасці лёгкаатлетка, pentathlete, штурхач ядра
Дата нараджэння 6 ліпеня 1939(1939-07-06) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лэдзі Мэры Элізабет Пітэрс (англ.: Mary Elizabeth Peters; нар. 6 ліпеня 1939, Хейлвуд, Мерсісайд) — ірландская і брытанская лёгкаатлетка, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года ў пяцібор’і на трохразовая чэмпіёнка Гульняў Брытанскай садружнасці нацый.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мэры нарадзілася ў 1939 годзе ў Хейлвудзе ў сям’і Артура і Хільды Пітэрс. Калі ёй было адзінаццаць гадоў, сям’я пераехала ў Паўночную Ірландыю. Спачатку яны жылі ў Баліміне, пазней у Белфасце. Калі Мэры было 16 гадоў, яе маці памерла ад раку.

Бекер удзельнічала ў летніх Алімпійскіх гульнях 1964 года ў Токіа, дзе заняла 4 месца ў пяцібор’і. На Гульнях Брытанскай імперыі і Садружнасці нацый 1966 года ў Кінгстане Пітэрс заваявала сярэбраны медаль у штурханні ядра як прадстаўніца Паўночнай Ірландыі. На Гульнях Брытанскай Садружнасці нацый 1970 года ў Эдынбургу Пітэрс перамагла ў пяцібор’і і штурханні ядра.

На летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года ў Мюнхене Пітэрс перамагла ў пяцібор’і як прадстаўніца Вялікабрытаніі, пры гэтым усталяваўшы новы сусветны рэкорд. Пасля перамогі Пітэрс атрымала пагрозы забойствам ад членаў Ірландскай рэспубліканскай арміі.

У 1975 годзе Пітэрс заснавала дабрачынны фонд The Mary Peters Trust для падтрымкі таленавітых маладых спартсменаў, у тым ліку інвалідаў. Кіравала сваім аздараўленчым клубам. У 2009—2014 гадах яна была лордам-намеснікам Белфаста.

У 1972 годзе BBC назвала Пітэрс спартсменкай года. У 1973 годзе Пітэрс была ўдастоена тытула члена Ордэна Брытанскай імперыі, у 1990 годзе — Камандора, у 2000 годзе — Дамы-Камандора. У 2019 годзе была ўдастоена звання лэдзі-кампаньёна Ордэна Падвязкі.

Зноскі