Мюзікл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мюзікл (англ.: musical — музычны) — музычны сцэнічны жанр, які спалучае элементы драматычнага, харэаграфічнага і опернага мастацтваў. Сфарміраваўся ў ЗША ў канцы 19 — пачатку 20 ст. на аснове аб'яднання розных самастойных тыпаў відовішчаў (аперэты, шоу, рэвю, меладрамы і інш.). Перыяд росквіту мюзіклу — сярэдзіна 20 ст. («Мая цудоўная лэдзі» Ф. Лоў, 1956; «Вестсайдская гісторыя» Л. Бернстайна, 1957; «Скрыпач на даху» Дж. Бока, 1964 і інш.). Шырокую вядомасць атрымалі таксама экранізацыі мюзіклаў — «Дзяўчаты з Рашфора» М. Леграна (1966), «Смешная дзяўчына» Дж. Стайна (1969), «Олівер» Л. Барта (1970) і інш. У 1980-1990-я г. беларускія кампазітары стварылі нямала твораў ў жанры мюзіклаў — А. Мдзівані («Мес Менд», 1987), У. Кандрусевіч («Нявеста для Марціна», 1988; «Джулія», 1990); С. Бельцюкоў («Сцяпан — вялікі пан», 1989), А. Будзько («Пітэр Пэн», 1990) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6