Мёртвае (возера, Смаргонскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мёртвае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 139,5 м
Даўжыня 0,84 км
Шырыня 0,38 км
Плошча 0,27 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,26 км
Найбольшая глыбіня 1,6 м
Сярэдняя глыбіня 0,77 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Мёртвае (Беларусь)
Мёртвае
Мёртвае
Мёртвае (Гродзенская вобласць)
Мёртвае
Мёртвае
Map

Мёртваевозера ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, за 14 км на паўночны захад ад горада Смаргонь, каля вёскі Валэйкавічы, у басейне ракі Ашмянка.

Плошча паверхні 0,27 км². Даўжыня 0,84 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 1,6 м, сярэдняя — 0,77 м. Даўжыня берагавой лініі 2,26 км. Аб’ём вады ў возеры 0,21 млн м³.

Схілы катлавіны вышынёй 5—6 м, пераважна разараныя, на поўдні і ўчасткамі на ўсходзе параслі хмызняком. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Выцякае ручай у раку Ашмянка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]