Мікалай Ільіч Раманаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Ільіч Раманаў
Дата нараджэння 15 (27) ліпеня 1867
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 1948(1948-06-17)[1] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя мастацтваў[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Альма-матар
Вядомыя вучні Барыс Робертавіч Віпер[d], Віктар Мікітавіч Лазараў і Mikhail Alpatov[d]
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Мікалай Ільіч Раманаў (15 (27) ліпеня 1867, Масква — 17 чэрвеня 1948, Масква) — расійскі і савецкі мастацтвазнавец, доктар мастацтвазнаўства, прафесар (1912), дырэктар Дзяржаўнага музея вытанчаных мастацтваў (1923—1928, цяпер — ДМВМ імя А. С. Пушкіна), заслужаны дзеяч мастацтваў, аўтар многіх кніг па гісторыі заходнееўрапейскага і рускага мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Раманаў нарадзіўся 15 (27) ліпеня 1867 года ў Маскве, паходзіў з дваранскага роду. У 1889 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[2][3][4].

З 1900 года Мікалай Раманаў выкладаў у Маскоўскім універсітэце. Ён працаваў на кафедры кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў, якой у той час кіраваў Іван Цвятаеў[5]. Першапачаткова кафедра была часткай класічнага аддзялення гісторыка-філалагічнага факультэта, а ў 1907 годзе, пры актыўным удзеле Раманава, яна была ператворана ў самастойнае аддзяленне гісторыі і тэорыі мастацтваў таго ж факультэта[6]. У 1912 годзе Раманаў атрымаў званне прафесара.

18 мая 1910 года Мікалай Раманаў быў прызначаны захавальнікам Аддзялення прыгожых мастацтваў і класічных старажытнасцяў Румянцаўскага музея, прымаў удзел у арганізацыі новага памяшкання для карціннай галерэі і гравюрнага кабінета. У гэтай пасадзе Раманаў прапрацаваў да 1923 года.

З 1917 года Мікалай Раманаў працягнуў сваю працу ў Маскоўскім універсітэце, быў прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі мастацтваў, якая да 1921 года заставалася часткай гісторыка-філалагічнага факультэта, а затым (у 1921—1925 гадах) — факультэта грамадскіх навук (1921—1925).

У 1923 годзе Мікалай Раманаў быў прызначаны дырэктарам Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў (цяпер — ДМВМ імя А. С. Пушкина), куды неўзабаве была пераведзеная значная частка экспанатаў расфармаванага Румянцаўскага музея. Ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні карціннай галерэі ДМВМ. Раманаў прапрацаваў дырэктарам гэтага музея да 1928 года[7].

У наступныя гады Мікалай Раманаў працягваў выкладчыцкую дзейнасць: у 1938—1941 гадах ён выкладаў у Маскоўскім інстытуце філасофіі, літаратуры і гісторыі, а ў 1941—1948 гадах працаваў на кафедры агульнага мастацтвазнаўства філалагічнага факультэта МДУ.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Творы М. І. Раманава[правіць | правіць зыходнік]

  • Рембрандт, Москва, 1904
  • А. А. Иванов и значение его творчества, Москва, 1907
  • История итальянского искусства (первая половина XV века), Москва, 1909
  • Музей изящных искусств в Москве, Москва, 1909
  • Введение в теорию искусства, Москва, 1915 (второе издание — Москва, 1917)
  • Местные музеи и как их устраивать, Москва, 1919
  • Произведения Рафаэля в России, Москва, 1922
  • Искусство Бельгии. Сокровища живописи, Москва, 1923
  • Рафаэль, Москва—Ленинград, 1946

Зноскі

  1. а б в Романов Николай Ильич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  2. Романов Николай Ильич (HTML). Большая Советская Энциклопедия. Праверана 20 снежня 2014.
  3. Романов Николай Ильич (HTML). МГУ имени М. В. Ломоносова — letopis.msu.ru. Праверана 20 снежня 2014.
  4. Романов Николай Ильич (HTML). Виртуальный Румянцевский музей — www.rmuseum.ru. Праверана 20 снежня 2014.
  5. Отделение истории и теории искусства (история отделения) (HTML). Исторический факультет МГУ — art.hist.msu.ru. Праверана 22 снежня 2014.
  6. Исторический факультет Московского государственного факультета имени М.В. Ломоносова, кафедра всеобщей истории искусства, кафедра отечественного искусства, отделение истории и теории искусства (HTML). www.lomonosov-fund.ru. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2013. Праверана 21 снежня 2014.
  7. От Ивана Цветаева до Ирины Антоновой: все директора ГМИИ им. А. С. Пушкина (HTML). ГМИИ им. А. С. Пушкина — www.arts-museum.ru. Праверана 20 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]