Мікалай Млечка
Мікалай Млечка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | каля 1645 | ||||||
Род | Млечкі | ||||||
Бацька | Ян Войцехавіч Млечка | ||||||
Жонка | Кацярына з Пацеяў[d] і Дарота з Пакашаў[d][1] |
Мікалай Млечка (польск.: Mikołaj Mleczko; ? — красавік 1644) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду Млечкаў герба «Даліва» змененая («Ружы»). Нарадзіўся ў сям’і Яна Войцехавіча[2].
Аршанскі харужы ў 1610—1627 гадах, падкаморы з 1627 года. Служыў канцлеру Льву Сапегу, які, стаўшы ў 1623 годзе віленскім ваяводам, узяў Мікалая да сябе на пасаду падваяводы (1623—1628). Валодаў маёнткам Сурдэгі ў Вількамірскім павеце, з 1620 — маёнткам Халопенічы ў Аршанскім павеце. Да пачатку 1640-х г. заснаваў у Халопенічах касцёл і кляштар кармелітаў[2].
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 168. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ а б Млечкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Млечкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх