Мікалай Пятровіч Казакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Пятровіч Казакоў
Помнік з хваста самалёта на месцы гібелі Мікалая Казакова
Дата нараджэння 13 жніўня 1953(1953-08-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1991(1991-04-11) (37 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы да 1991
Званне падпалкоўнік
Часць 206-ы ашап 26-й паветранай арміі (БВА)
Узнагароды і званні Ордэн Чырвонай Зоркі

Мікала́й Пятро́віч Казако́ў (13 жніўня 1953, Праабражэнне, цяпер у Прыморскім краі Расіі — 11 красавіка 1991, Ружанская пушча, Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) — савецкі ваенны лётчык першага класу, падпалкоўнік, удзельнік вайны ў Афганістане.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ваенную службу праходзіў у авіяцыі. Скончыў Качынскую вышэйшую ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1975)[2].

Паспяхова прайшоў усе неабходныя выпрабаванні і паступіў у атрад касманаўтаў, аднак даведаўшыся, што яго авіяцыйны полк накіраваны ў Афганістан, падаў рапарт на адлічэнне дзеля службы ў родным палку. За час знаходжання ў Афганістане Мікалай Казакоў здзейсніў 157 баявых вылетаў, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

За 20-гадовы тэрмін службы засвоіў пілатаванне шасці тыпаў самалётаў: Ан-2, Л-29, Л-39, МіГ-15, МіГ-21 і Су-25. Здзейсніў 3873 палёты агульнай працягласцю 2150 гадзін, дасканала выконваў фігуры вышэйшага пілятажу: гарызантальную бочку, пераварот, пятлю Несцерава.

Гібель[правіць | правіць зыходнік]

11 красавіка 1991 года камандзір 1-й эскадрыллі 206-га асобнага штурмавога авіяпалку 26-й паветранай арміі БВА[3] падпалкоўнік Мікалай Казакоў на сваім летаку Су-25 (бартавы нумар 401) выконваў трэніровачны палёт. Пасля пуску ракет па наземных мэтах на Ружанскім палігоне не спрацавалі супрацьпампажныя сістэмы рухавікоў самалёту. Пілот не катапультаваўся, да апошняга намагаючыся ўратаваць машыну і грамадзянскае насельніцтва. Пераляцеўшы праз вёску Клепачы, аб 11:42 самалёт рухнуў у Ружанскай пушчы за 300 м ад населенага пункта.

Пахаваны на могілках у мястэчку Праабражэнне Прыморскага края (Расія).

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

На месцы гібелі пілота ў Ружанскай пушчы ўсталяваны помнік з хваста самалёта.

У Праабражэнскім імя Мікалая Казакова носіць сярэдняя школа № 10. Штогод 11 красавіка ў Музеі гісторыі Праабражэнскай базы тралавага флоту ладзіцца Дзень памяці Мікалая Казакова.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Маці Марыя Фёдараўна і брат Леанід жывуць у пасёлку Праабражэнскае. Дачка Яўгенія скончыла ваенную акадэмію і працуе ваенным юрыстам.

Зноскі

  1. Полёт в вечность, Палёт у вечнасьць — 2021. Праверана 10 красавіка 2024.
  2. Лётчик — качинец Казаков Николай Петрович (руск.)(недаступная спасылка). Качинец. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 1 мая 2012.
  3. 201-й авиационный полигон «Ружанский» (руск.). Всё о Ружанах. Праверана 30 красавіка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]