Мікалай Станіслававіч Ратабыльскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Станіслававіч Ратабыльскі
Дата нараджэння 6 мая 1914(1914-05-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1985(1985-01-01) (70 гадоў)
Род дзейнасці фізіка-географ, ландшафтазнавец
Навуковая сфера медыцынская геаграфія[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геаграфічных навук (1953)
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Станіслававіч Ратабыльскі (6 мая 1914, в. Сакольнічы, цяпер Крычаўскі раён — 1 студзеня 1985) — беларускі фізіка-географ, ландшафтазнавец, адзін з пачынальнікаў беларускай медыцынскай геаграфіі. Кандыдат геаграфічных навук (1953). Дацэнт (1960).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 мая 1914 г. у в. Сакольнічы. Скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута ў 1936 годзе. У 1937—1939 гг. настаўнік геаграфіі, завуч сярэдняй школы ў г.п. Крупкі. У 1939—1941 гг. аспірант і асістэнт кафедры фізгеаграфіі БДУ.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: камандзір узвода, перакладчык штаба часці. Дайшоў да Германіі.

Пасля сканчэння аспірантуры, у 1946 г. накіраваны ў родны Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1946—1984 гг. — на выкладчыцкай працы: старшы выкладчык кафедры геаграфіі (1946—1954), дэкан геаграфічнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў (1952—1954), загадчык кафедраў фізгеаграфіі (1954—1968, 1973—1975), краіназнаўства (1968—1973), дацэнт кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання (1975—1984).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 75 работ, у т.л. 8 дапаможнікаў, падручнікаў, кніг.

Усесаюзную вядомасць яму прынеслі сумесныя з П. А. Лярскім падручнікі для факультэтаў пачатковых класаў (педфакаў) «География» (аўтар раздзела «Общее землеведение»; 1963, 1966), «Землеведение и краеведение» (1978, 1987).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 13 мая 2019 года ў вучэбным корпусе № 3 МДУ імя А. А. Куляшова адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 105-годдзя з дня Мікалая Станіслававіча Ратабыльскага (скульптар А. Вараб’ёў). Ініцыятарамі выступілі Магілёўскі абласны аддзел Беларускага геаграфічнага таварыства і кафедра прыродазнаўства факультэта матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]