Крычаўскі раён
| Герб |
|
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Магілёўская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Крычаў |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 60,66 %, руская 36,28 % Размаўляюць дома: беларуская 19,25 %, руская 76,78 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
35 133 чал.[1] (5-е месца) |
| Шчыльнасць | 45,18 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 92,16 %, рускія — 6,41 %, іншыя — 1,43 %[1] |
| Плошча | 777,54[2] км² (20-е месца) |
| Часавы пояс | +2 |
Крычаўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Крычаў.
Змест |
[правіць] Геаграфія
Размешчаны на ўсходзе Магілёўскай вобласці. Плошча 800 км².
Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі Асцёр, Чорная Натапа, Волчас, Мяртвіца, Бялянка, Добрасць, Худабычка і Лабжанка, Жураўка.
[правіць] Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года, у 1962 годзе быў скасаваны, а ў 1966 годзе — адноўлены ў цяперашніх межах.
[правіць] Насельніцтва
Насельніцтва раёна складае 35 500 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 26800. Усяго налічваецца каля 110 населеных пунктаў.
[правіць] Гаспадарка
Прамысловасць Крычаўшчыны прадстаўлена наступнымі галінамі: паліўна-энергетычная, дрэваапрацоўчая, хімічная і харчовая.
Асноўнымі напрамкамі ў развіцці сельскай гаспадаркі раёна з’яўляецца вытворчасць збожжавых, бульбы, льну і мясамалочная вытворчасць. Сельскагаспадарчыя землі ў раёне займаюць 46,7 тыс.га, што складае 50 % агульнай зямельнай плошчы. У раёне працуюць 10 сельгаспрадпрадпрыемстваў: 9 с/г кааператываў замест былых калгасау (СВК), унітарнае камунальнае сельгаспрадпрыемства (УКСП)"Крычаўскае", 6 фермерских гаспадарак. Дзейнічаюць таксама прадпрыемствы, абслугоўваючыя сельскую гаспадарку раёна: гэта «Крычаўаграпрамтэхзаб», ААТ «Крычаўвадгас». Працуюць прадпрыемствы перапрацоўкі с/г прадукцыі: ААТ «Крычаўскі масларобчы маслазавод», мясакамбінат, Краснабудскі спіртзавод.
[правіць] Транспарт
Праз раён праходзяць чыгункі Орша — Унеча і Магілёў — Раслаўль, а таксама аўтадарогі Бабруйск — Крычаў — Рослаў, Крычаў — Мсціслаў.
[правіць] Славутасці
- Замкавая гара
- Палац Пацёмкіна
- Васкрасенскі храм
- Храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца
- Пакроўскі храм
- Вародзькаўскі касцёл
[правіць] Вядомыя ўраджэнцы
- Кузьма Венедыктавіч Кісялёў — наркам замежных справаў БССР, які падпісаў акт аб утварэньні ААН ад Беларускай ССР. Нарадзіўся ў в Лабковічы. Імем К. В. Кісялёва названа школа ў вёсцы Лабковічы.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі
- Крычаўскі раён на сайце Магілёўскага аблвыканкаму
- Карты і агульныя звесткі на emaps-online
- Славутасці на партале globus.tut.by
[правіць] У Сеціве
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
| Адміністрацыйны падзел Магілёўскай вобласці | ||
|---|---|---|
|
||
