Мікалай Фёдаравіч Кунін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Фёдаравіч Кунін
Дата нараджэння 27 снежня 1903(1903-12-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 1968(1968-06-23) (64 гады)
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1944)
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Фёдаравіч Кунін (27 снежня 1903, с. Пакроўскае, Чулымскі раён, Новасібірская вобласць, Расія — 23 чэрвеня 1968) — фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1944), прафесар (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Нованікалаеўскае рэальнае вучылішча імя Дома Раманавых, Нованікалаеўскую мужчынскую гімназію, Інстытут павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі (Томск, 1931).

Працаваў у Алтайскім краі (1923—1932, настаўнік), Сібірскім фізіка-тэхнічным інстытуце Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1932, навуковы супрацоўнік), Чалябінскім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (з 1938, загадчык кафедры фізікі, у 1947—1954 — намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце), адначасова ў Чалябінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1940—1961, загадчык кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі) і Чалябінскім політэхнічным інстытуце (1959—1961, загадчык кафедры фізікі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1961, загадчык кафедры фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, кіраўнік праблемнай лабараторыі паўправадніковай тэхнікі).

Навуковыя інтарэсы: пластычная дэфармацыя цвёрдых цел; вывучэнне механічных і электрычных уласцівасцей металаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кунін Мікалай Фёдаравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — С. 197. — 624 с.: іл., карты. — Дата нараджэння: 14(27).12.1903.
  • Кунин Николай Федорович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 154.
  • Кунин Николай Федорович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 144—145.
  • Николай Федорович Кунин (1903—1968) / В. М. Анищик, В. М. Драко, В. И. Прокошин // Вестник БГУ. Серия 1, Физика. Математика. Информатика. — Минск, 2004. — № 2. — С. 110—111.